wd wp Пошук:

Мікола Нікан

Мікола Нікан (3 студзеня 1908, Варшава16 чэрвеня 1999) — грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі, педагог.

Біяграфія

Скончыў Свіслацкую гімназію (1928) і вышэйшыя курсы ў Варшаве (пасля 1931). Настаўнічаў. У пачатку II сусветнай вайны мабілізаваны ў польскую армію, трапіў у Вільню. У 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі і высланы ў Варкуту. У 1942 г. далучыўся да арміі Андэрса. У шэрагах 2-га Польскага корпуса прайшоў праз Сірыю, Егіпет, удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Італіі. У 1947 ў Англіі дэмабілізаваўся ў рангу капітана. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, ініцыятар куплі ў Лондане будынка для Беларускага дома.

3 канца 1951 ў Аўстраліі, да 1968 працаваў на нафтаперапрацоўчым камбінаце. Быў сакратаром Згуртавання беларусаў у Вікторыі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускага цэнтральнага камітэта (БЦК) у Вікторыі. Доўгі час быў прадстаўніком БЦК у Камітэце паняволеных народаў. Ініцыятар стварэння і шматгадовы кіраўнік беларускай вячэрняй школы і беларускай бібліятэкі ў Мельбурне, выкладаў беларускую мову і геаграфію. Быў адным з ініцыятараў набыцця Беларускага дому, падтрымаў ідэю арганізацыі Сустрэч беларусаў Аўстраліі. Доўгія гады распаўсюджваў беларускую прэсу ў штаце Вікторыя і быў сталым карэспандэнтам з Мельбурна для розных эміграцыйных выданняў. Карэспандэнт газеты «Беларус» (Нью-Ёрк) па Аўстраліі. Ініцыятар склікання Першага сусветнага з’езда беларускай эміграцыі (1948) і Першай сустрэчы беларусаў Аўстраліі (1976). Намеснік старшыні Рады БНР па Аўстраліі. Член кіраўніцтва Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі (рэферэнт архіва і дакументацыі). Пахаваны на могільніку Фоўкнэр Меморыял Парк каля Мельбурна[2].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 29 студзеня 2022.
  2. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларусы ў Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мельбурне
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Асобы