wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасенка. Мікалай Уладзіміравіч Тарасенка (нар. 7 лістапада 1952, в. Благаўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2000), дацэнт (2012).

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1975).

З 1975 года у Інстытуце фізікі АН БССР. З 2004 года загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі. З 2007 года загадчык лабараторыі, з 2015 года загадчык Цэнтра «Фізіка плазмы» Інстытута фізікі ім. Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

Даследаванні ў галіне лазерных тэхналогій сінтэзу нанаструктур і лазернай спектраскапіі плазмы. Развіў фізічныя асновы высокачуллівых метадаў лазерна-флуарысцэнтнай спектраскапіі для дыягностыкі шырокага круга плазменных асяроддзяў: нізкатэмпературнай газаразраднай і лазерна-абляцыённай плазмы, высокатэмпературнай вадароднай плазмы. Суаўтар даследаванняў па нелінейным пераўтварэнні частаты лазернага выпраменьвання ў газавых сумесях, у якіх упершыню атрымана кагерэнтныя выпраменьванне ў галіне вакуумнага ультрафіялету. Сфармаваў новы напрамак даследаванняў — лазерны плазмаактываваны сінтэз нанаразмерных часціц металаў, іх сплаваў і хімічных злучэнняў у вадкасці, вызначыў умовы кантраляванай мадыфікацыі часціц пад дзеяннем лазернага выпраменьвання, прапанаваў і рэалізаваў шэраг падыходаў для павышэння эфектыўнасці лазерных тэхналогій фарміравання нанаструктур з зададзенымі параметрамі, высветліў умовы стварэння наначасціц карбідаў і аксідаў металаў, люмінесцыруюцых вугляродных і крамянёвых квантавых кропак; распрацаваў перспектыўны тэхналагічна просты метад фарміравання легіраваных нанаструктур, а таксама лазерна-плазменны рэактар для сінтэзу наначасціц з кіраванымі ў шырокім дыяпазоне параметрамі. Распрацаваў шэраг лазерных методык колькаснага спектральнага аналізу для вызначэння кампанентнага складу матэрыялаў для прадпрыемстваў Беларусі.

Аўтар 400 навуковых прац, аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ТАРАСЕНКА Мікалай Уладзіміравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фізікі СССР