wd wp Пошук:

Мікалай Стэфан Пац

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Пац і Мікалай Пац. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мікалай Стэфан Пац (каля 1623 — 8 мая 1684) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ. Біскуп віленскі (1671—1684)

Біяграфія

З шляхецкага роду Пацаў, сын Стэфана і Ганны з Рудамінаў-Дусяцкіх, брат вялікага літоўскага канцлера Крыштафа Жыгімонта Паца.

Староста крычаўскі, раканцішскі, лаварышскі. Ваявода троцкі з 1651.

Разам з братам Крыштафам Пацам з 1660 належыў да прыдворнай прафранцузскай групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасцей і захавання ранейшага палітычнага ладу хутка адышоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраванні дзяржавай.

Кашталян віленскі з 1670, але праз колькі месяцаў развёўся з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасвячэнні і быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт з віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасавання яго намінацыі. Праз гэта быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681.

Крыніцы

Зноскі

  1. Mikołaj Stefan Pac // opac.vatlib.it
  2. Mikołaj Stefan Pac // NUKAT — 2002.
  3. Mikołaj Stefan Pac h. Gozdawa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 15 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Старосты раканцішскія
Катэгорыя·Старосты лаварышскія
Катэгорыя·Вільнюская архідыяцэзія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Пацы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Бераставіцкім раёне
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Пацы
Катэгорыя·Ваяводы троцкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1684 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты крычаўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1623 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Троцкім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных