wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Лугоўскі

Мікалай Пятровіч Луго́ўскі (1 (14) снежня 1911, в. Равуча, Аршанскі павет, цяпер Талачынскі раён25 чэрвеня 1944) — камандзір стралковага батальёна, капітан. Герой Савецкага Саюза (1944).

М. П. Лугоўскі нарадзіўся ў вёсцы Равуча Аршанскага павета (сучасны Талачынскі раён). В 1932 годзе скончыў Маскоўскі электратэхнікум. Працаваў у Сібіры на будоўлях і на прадпрыемствах у Алма-Аце. У Чырвонай Арміі з 1939 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 г. У 1942 годзе скончыў пяхотнае вучылішча.

Вызначыўся ў час Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні Віцебскай вобласці. 23 чэрвеня 1944 г. стралковы батальён 1124-га стралковага полка (334-я стралковая дывізія, 43-я армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) пад камандваннем М. Лугаўскога прарваў абарону ворага на тэрыторыі Сіроцінскага раёна (сучасны Шумілінскі раён), вызваліў вёскі Гуркі і Ермакі і выйшаў тыл праціўніка. На працягу дня чырвонаармейцы адбілі 9 контратак праціўніка і вызвалілі вёскі Крупчына і Засіннікі. 24 чэрвеня 1944 г. батальён фарсіраваў раку Заходняя Дзвіна ля вёскі Грынёва, захапіў плацдарм і выйшаў на шашу ВіцебскБешанковічы.

М. П. Лугоўскі загінуў у баі 26 чэрвеня 1944 года. Пахаваны ў гарадскім пасёлку Бешанковічы.

Імем героя названа вуліца ў Бешанковічах, Друцкая школа ў Талачынскім раёне.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бешанковічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»