wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Кузьміч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузьміч. Мікалай Пятровіч Кузьміч (нар. 28 лістапада 1950, вёска Патрыкі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-ювелір, які аднавіў крыж Ефрасінні Полацкай. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2007). Адрадзіў тэхніку старажытна-візантыйскай перагародкавай эмалі XII стагоддзя. Ганаровы грамадзянін горада Брэста (2019).

Біяграфія

Творчасць

У сваёй творчай дзейнасці мастак звяртаецца да стварэння работ пераважна у тэхніцы гарачай эмалі. Творы незвычайна вобразныя і выразныя. Сярод іх — эмаль «Беларуская Атлантыда», серыі «Вежы», «Кветкавы рай», дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Бабіна лета», «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух». Полацкія матывы, помнікі даўніны, твары беларускіх святых і яркія летнія асацыяцыі — тэмы невялікіх, але экспрэсіўных работ. Мікалай Кузьміч у сваёй творчасці ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства. Ён увёў у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы, узбагаціў іх сучаснымі прачытаннямі.

Творы знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, у Расійскім музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (Масква), у Германіі (Кобург), муніцыпальным музеі Іспаніі.

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1997), прэміі «Берасцейская зорка» ў намінацыі «Чалавек года» (1997), дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998). Прызнаны «Чалавекам XX стагоддзя» па версіі Інтэрнацыянальнага Біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія). Уладальнік ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (2007). Ганаровы грамадзянін горада Брэста (2019).

Уладальнік дыплома 3-й прэміі за дэкаратыўную кампазіцыю ў тэхніцы гарачай эмалі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэмія імя А. Л. Штыгліца (2012), 1-й прэміі ў намінацыі «Мінулае і сучаснасць» Рэспубліканскай выставы трыенале ДПМ (Мінск, 2016), Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, дыплома лаўрэата ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (2017). Пераможца першай Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017).

Узнагароджаны медалём князя Канстанціна Астрожскага (Польшча) (1998), медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2000), граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама (2010), ордэнам Францыска Скарыны (2015)[1], ордэнам Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква, 1997), ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2002), ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2007).

Зноскі

  1. В соответствии с указом Президента № 411 также награждены известные брестчане и жители Брестчины (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэста
Катэгорыя·Ювеліры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай