wd wp Пошук:

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пржавальскі.

Мікалай Міхайлавіч Пржавальскі (12 красавіка 1839 — 1 лістапада 1888) — падарожнік і географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генерал-маёр.

М. М. Пржавальскі належаў да беларускага шляхецкага роду Перавальскіх, герба Лук: «Срэбныя Лук і Страла, павернытыя да гары на чырвоным полі». Герб быў дарованныя казаку з войска ВКЛ Карніле Анісімавічу Перавальскаму за баявыя подзвігі ў бітве з маскоўцамі пры ўзяцці Полацка арміяй Стэфана Баторыя. Леон Пржэвальскі падпісаў паспалітае рушанне 1698 г. у Віцебскім ваяводстве. Напісанне прозвішча з часам паланізавалася. На 19 ст. род быў малазаможным, рассяліўся ў Смаленскай і Віцебскай губерні. Рыгор Віктаравіч быў ураднікам у дынабурскім павеце ў 1857 г.[3]

Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губерні ў сям’і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 годзе скончыў гімназію ў Смаленску і паступіў на ваенную службу. У 1861-63 гадах быў слухачом Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваенна-статыстычны агляд Прыамурскага края», які стаў падставай для абрання яго ў 1864 годзе членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана дзейнасць Пржавальскага. У 1864-67 гадах выкладаў геаграфію і гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве.

Знаёмства ў 1867 годзе з П. П. Сямёнавым-Цян-Шанскім карэнным чынам паўплывала на фарміраванне Пржавальскага як вучонага. На працягу 1867-88 гадоў М. Пржавальскі ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867-69 гадах — Усурыйскую, у 1870-73 гадах — Мангольскую, у 1876-77 гадах — Лабнорскую і Джунгарскую, у 1879-80 гадах — першую Тыбецкую, урад Тыбета не хацеў дапусціць яго ў Лхасу і яму прышлося павярнуць за 200 км ад Лхасы, затое ен прывез апісанне каня, якога да гэтага ня ведала навука і названага ў яго гонар (Equus przewalskii). Чацвертая экспедыцыя была праведзена 1883—1886 гадах. Падчас вандроўвак ён штодня веў запісы ў дзеннік, на базе якога паўсталі таленавіта напісаныя кнігі. Даследваў Памір, Цянь-Шань, Кіргізію, Уйгурыю, Тыбет, Манголію, вытокі Жоўтай і Блакітнай ракі. Раптоўная смерць ад брушнога тыфу перашкодзіла яму ў 1888 годзе працягнуць сваю пятую экспедыцыю. Ен памер ва узросце 49 год. Пахаваны паводле ўласнага запавету ў г. Каракол на беразе возера Ісык-Куль (Кыргызстан).

Найбуйнейшымі заслугамі Пражавальскага з’яўляецца геаграфічнае і натуральна-гістарычнае даследаванне горнай сістэмы Кунь-Луня, храбтоў Паўночнага Тыбету, басейнаў Лоб-Нара і Куку-Нара і вытокаў Жоўтай ракі. Акрамя таго, ім быў адкрыты цэлы шэраг новых форм жывёл: дзікі вярблюд, конь Пржэвальскага, шэраг новых відаў іншых млекакормячых, а таксама сабраны велічэзныя заалагічныя і батанічныя калекцыі, якія складалі ў сабе шмат новых формаў, у далейшым апісаных спецыялістамі. Акадэмія навук Расійскай імперыі і навуковыя грамадствы усяго свету віталі адкрыцця Пржэвальскага. Імператарская Санкт-Пецярбургская акадэмія навук узнагародзіла Пржэвальскага медалём з надпісам: «Першаму даследчыку прыроды Цэнтральнай Азіі».

На думку А. І. Ваейкова, Пржавальскі быў адным з найбуйнейшых кліматолагаў XIX стагоддзя.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Пржевальский Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Uruski S. Rodzina. Herbarsz szlachty polskiej — Warszawa. 1931, t. XV s. 27

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Памерлі ў Сямірэчанскай вобласці
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Смаленска
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Рускага геаграфічнага грамадства да 1917 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя члены Рускага геаграфічнага грамадства
Катэгорыя·Памерлі ў 1888 годзе
Катэгорыя·Постаці расійскай тэрыёялогіі
Катэгорыя·Арнітолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Біёлагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1839 годзе
Катэгорыя·Падарожнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кыргызстане
Катэгорыя·Падарожнікі ў Манголію
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біёлагі Расіі
Катэгорыя·Падарожнікі ў Тыбет
Катэгорыя·Даследчыкі Азіі
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Паўстанне 1863—1864 гадоў