wd wp Пошук:

Мікалай Дамаскі

Мікалай Дамаскі (стар.-грэч.: Νικόλαος Δαμασκηνός; лац.: Nikolaus Damascenus; каля 64 да н.э., Дамаск — пасля 4 года н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык і філосаф.

Біяграфія

Мікалай паходзіў з македонскай або элінізаванай арамейскай сям’і. Яго бацькам быў Антыпатр, багаты і паважаны чалавек у Дамаску. Мікалай атрымаў бліскучую адукацыю, і ў 30-я яму было даверана выхаванне дзяцей Клеапатры VII і Марка АнтоніяАляксандра Геліяса і Клеапатры Селены II. Дзякуючы гэтаму Мікалай наблізіўся да яе двара, дзе і пазнаёміўся з Ірадам I. Ірад зрабіў адукаванага грэка сваім сакратаром, часта звяртаўся да яго дапамогі ў дыпламатычных даручэннях[1]. Таксама Мікалай займаўся з Ірадам філасофіяй і рыторыкай. Пад уплывам Ірада, які зацікавіўся гісторыяй, Мікалай напісаў сваё найбуйнейшае сачыненне — «Гісторыю»[2][3].

Сачыненні

Найбольш вядомая праца — «Гісторыя» — цалкам не захавалася. Паводле розных даных, налічвала ад 80 да 144 кніг. Лепш за ўсё захаваліся фрагменты першых кніг (1—7), некалькі горш — позніх (103—124), большасць кніг не захавалася зусім.

У якасці крыніц па блізкаўсходнім рэгіёне Мікалай выкарыстоўваў працы Ктэсія і Ксанфа, па Грэцыі — Эфара, Геланіка і Герадота. Пры гэтым адзначаецца, што ён у значнай ступені перапрацоўваў крыніцы, а таксама інтэрпрэтаваў міфічныя сюжэты на рацыянальны лад[1].

Таксама захаваліся значныя фрагменты працы «Пра жыццё Цэзара Аўгуста і пра яго выхаванне», урыўкі з каментарыяў да Арыстоцеля, рукапіс «Пра расліны», фрагменты этнаграфічнага сачынення «Збор займальных звычаяў» і некалькі іншых твораў. Існуе меркаванне, што «Пра жыццё Цэзара Аўгуста» магло быць працай, якая адаптавала аўтабіяграфію Аўгуста для грэчаскай часткі Рымскай імперыі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Веселаго Е. Б. Николай Дамасский // Вестник древней истории. — 1960. — №3. — С. 235—244
  2. Excerpta Historica iussu imperatoris Constantini Porphyrogenetae collecta. — Т. III. — P. 327
  3. Мікалай Дамаскі. Пра сваё жыццё і сваё выхаванне (фрагменты)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 4 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 64 годзе да н.э.
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дамаску
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія пісьменнікі