wd wp Пошук:

Аляксандр Геліяс

Аляксандр Геліяс (грэч.: ο Αλέξανδρος Ήλιος, 25 снежня 40 год да н.э. — паміж 29 і 25 годам да н.э.) — сын трыумвіра Марка Антонія і егіпецкай царыцы Клеапатры VII.

Біяграфія

У Аляксандра была сястра-блізня — Клеапатра Селена II. Верагодна ён нарадзіўся ў 40 да н.э.[1]. У 37 да н.э. Марк Антоній прызнаў Аляксандра сваім законным сынам і ажаніўся з яго маці[1]. У 34 да н.э., плануючы вайну з Арменіяй, Марк Антоній прытворна прапанаваў армянскаму цару Артавазду выдаць за Аляксандра сваю дачку, але пасля адмовы апошняга пачаткаў супраць яго вайну. Пасля перамогі над Арменіяй ён заручыў сына з дачкой мідыйскага цара Артавазда Іатапай[2]. Па вяртанні ў Александрыю Антоній абвясціў Аляксандра царом Арменіі, Мідыі і Парфіі і вывеў яго да народа ў мідыйскім нацыянальным строі[3]. Пасля паражэння і гібелі Антонія ў 30 да н.э. Аляксандр быў узяты ў палон Цэзарам Актавіянам і ў 29 да н.э. яго правялі падчас трыумфу Актавіяна ў Рыме. Затым Аляксандр выхоўваўся ў доме Актавіі, сястры Актавіяна і жонкі Антонія. Ён верагодна, памёр у дзяцінстве[4].

Зноскі

  1. 1 2 Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Антоній. 36.
  2. Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Антоній. 53.
  3. Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Антоній. 54.
  4. Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Антоній. 87.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Постаці Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Блізняты паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Александрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 40 годзе да н.э.