wd wp Пошук:

Мікалай Васільевіч Сторажаў

Мікалай Васільевіч Сторажаў (нар. 8 жніўня 1934, с. Стары Вышкаў, Бранскай вобласці, Расія — 9 жніўня 2004) — беларускі юрыст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар юрыдычных навук (1978), прафесар (1985). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1959). У 1959—1962 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела прававых навук АН БССР, з 1965 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1978—1986 гадах загадчык сектара, у 1986—1998 гадах загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі.

У 1998—1999 гадах намеснік дырэктара Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі, з 1999 года дырэктар-арганізатар Інстытута дзяржавы і права НАН Беларусі, з 2002 ода дырэктар гэтага інстытута. Адначасова ў 1980—1984 гадах прафесар кафедры Беларускага ўніверсітэта культуры, з 1993 годзе прафесар і загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне аграрнага, зямельнага і экалагічнага права, часткова канстытуцыйнага права. Даследаваў праблемы развіцця і ўдасканалення аграрнага, зямельнага і экалагічнага права, прававога становішча сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, забеспячэння зямельна-аграрнай рэформы, удасканалення выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў «Гісторыі дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1-2, 1970—1976). Прымаў удзел у распрацоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Зямлі, Закона «Аб праве ўласнасці на зямлю», Закона «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і інш. З 2003 года член расійска-беларускай камісіі па распрацоўцы праекта Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій[1].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Мікалай Васільевіч Старажоў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Юрысты СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»