wd wp Пошук:

Мікалай Васільевіч Сергіенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сергіенка. Мікалай Васільевіч Сергіенка (нар. 23 красавіка 1952, Ахтырка, Сумская вобласць, Украінская ССР) — беларускі ваенны і палітык. Палкоўнік.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 23 красавіка 1952 года ў горадзе Ахтырка Сумскай вобласці Украінскай ССР.

Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваенна-хімічнае каманднае вучылішча (афіцэр хімічных войскаў), Ваенную акадэмію хімічнай абароны імя С. К. Цімашэнкі. Праходзіў ваенную службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, начальніка радыётэхнічнай групы палка засечкі і разведкі ядзерных выбухаў, намесніка камандзіра, камандзіра батальёна хімічнай абароны ў Афганістане, начальніка штаба — намесніка камандзіра палка хімічнай абароны. Выконваў абавязкі камандзіра палка хімічнай абароны ў перыяд ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пражываў у г. Баранавічы, працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны Баранавічаў.

1 красавіка 2001 года на паўторных выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання ў другім туры галасавання абраны дэпутатам ад Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 5[2]. З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню. Быў членам дэпутацкага аб’яднання «За саюз Украіны, Беларусі і Расіі» («ЗУБР»), дэпутацкай групы «Сябры Балгарыі».

На парламенцкіх выбарах 2004 года ізноў балатаваўся па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 5. Пасля абрання дэпутатам працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню[1].

З 2009 года працаваў намеснікам генеральнага дырэктара РУП «Мінскэнерга»[3].

Жанаты, мае двух сыноў, якія таксама сталі ваеннымі[4].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 СЕРГИЕНКО НИКОЛАЙ ВАСИЛЬЕВИЧ Архівавана 1 верасня 2019.
  2. Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов «Об итогах повторных выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования» Архівавана 28 верасня 2021.
  3. Куда уходят депутаты(недаступная спасылка)
  4. 1 2 Настоящий полковник
  5. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Палкоўнікі Беларусі
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі