wd wp Пошук:

Мікалай Васілевіч Турбін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Турбін. Мікалай Васілевіч Турбі́н[2] (руск.: Николай Васильевич Турбин; 3 снежня 1912 — 22 ліпеня 1998) — вучоны, генетык і селекцыянер, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1948), акадэмік Акадэміі навук БССР (1948), акадэмік УАСГНІЛ (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Тума Касімаўскага павета Разанскай губерні (сучасны гарадскі пасёлак у Клепікаўскім раёне Разанскай вобласці Расіі). Скончыў дзесяцігадовую школу ў Туме[3]. У 1935 годзе скончыў агранамічны факультэт Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута і застаўся ў ім у аспірантуры пры кафедры генетыкі і селекцыі[4]. Адначасова працаваў абласным аграномам Камісіі па вызначэнню ўраджайнасці Савета Народных Камісараў СССР у Варонежы[3]. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Структура урожая сортов яровой пшеницы» і быў запрошаны на пасаду дацэнта кафедры генетыкі і селекцыі Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута[3]. У 1939 годзе быў залічаны ў дактарантуру пры Акадэміі навук СССР, якую праходзіў у лабараторыі экалогіі раслін пад кіраўніцтвам акадэміка Б. А. Келера і ў 1942 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Вегетативное расщепление растительных гибридов»[3]. У гэты час М. В. Турбін праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, курсант ваенна-медыцынскага вучылішча ў Ашхабадзе[3]. У 1943—1944 гадах загадваў аддзелам у Батанічным садзе Акадэміі навук СССР у Маскве і адначасова прафесар Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута.

У 1945—1953 гадах М. В. Турбін загадчык і прафесар (з 1948 года) кафедры генетыкі раслін Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1948 па 1951 год — дэкан біёлага-глебавага факультэта і дырэктар Біялагічнага навукова-даследчага інстытута[5] ў Пецяргофе.

З 1953 года М. В. Турбін у Мінску. Абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1953—1963 гадах на пасадзе дырэктара Інстытута біялогіі, у 1965—1971 гадах — дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі. Адначасова ў 1953—1967[3] гадах — загадчык кафедры дарвінізма і генетыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5].

У 1967 годзе абраны акадэмікам УАСГНІЛ. З 1968 года — акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. У 1974—1980 гадах М. В. Турбін дырэктар створанага ім Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута прыкладной малекулярнай біялогіі і генетыкі. У апошнія гады жыцця на пасадзе загадчыка лабараторыі генетыкі і фізіялогіі прадукцыйнасці Маскоўскага аддзялення[3] Усесаюзнага навукова даследчага інстытута раслінаводства імя М. І. Вавілава.

Памёр М. В. Турбін 22 ліпеня 1998 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках[5].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Распрацаваў канцэпцыі і праблемы гетэрозісу, выкарыстання генезісу ў селекцыі паліплоідных гібрыдаў цукровых буракоў. Усталяваў, што генетыка раслін звязана з дэфектамі ў структуры і функцыі мітахондрый у стэрыльных ліній. Атрымаў практычна важныя падыходы па генетыцы і селекцыі трыцікале. Эксперыментальна даказаў магчымасць міжвідавых скрыжаванняў пшаніцы. Даследаваў біяхімічную генетыку алкалоіднасці ў лубіне. Апублікаваў шэраг прац па тэорыі відаўтварэння, філасофскім пытаннях генетыкі, выкарыстанню прынцыпаў кібернетыкі ў генетычных даследаваннях.

Пад кіраўніцтвам М. В. турбіна абаронены 18 доктарскіх і больш за 40 кандыдацкіх дысертацый[5].

Быў членам Міжнароднай генетычнай федэрацыі, замежным членам Шведскага таварыства селекцыянераў і насенняводаў[5]. У 1972 годзе абраны прэзідэнтам Усесаюзнага таварыства генетыкаў і селекцыянераў[5]. Неаднаразова чытаў лекцыі ў Канадзе і Вялікабрытаніі. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Zeitschrift fur Pflanzenzuchtung», камісіі па Ленінскім і Дзяржаўным прэміям пры Савеце Міністраў СССР, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі[5].

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года за цыкл прац «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін»[6].

Памяць

31 кастрычніка 2013 года на фасадзе дома (Цвярская вуліца, дом 9/17, збудаванне 1), у якім у 1971—1998 гадах жыў М. В. Турбін, у Цвярскім раёне Масквы адкрыта мемарыяльная дошка[7].

Зноскі

  1. Турбин Николай Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  2. Беларусь, 1995
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Суриков И. М. Генетик Николай Васильевич Турбин и его время // Вавиловский журнал генетики и цитологии. (руск.)
  4. Имя в белорусской науке: Николай Васильевич Турбин (руск.)
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Турбин Николай Васильевич (руск.)  // Сайт Біялагічнага факультэта БДУ
  6. Памяці вучонага: ТУРБІН Мікалай Васільевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  7. Блог «Северная линия»(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Генетыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касімаўскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разанскай вобласці
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Селекцыянеры СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Дэканы СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы