wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікалай Пятроў. Мікалай Іванавіч Пятро́ў[2] (руск.: Николай Иванович Петров; 12 красавіка 1840 — 20 чэрвеня 1921) — вучоны, гісторык, літаратуразнавец, этнограф, доктар багаслоўя (1876), доктар рускай мовы і славеснасці (1907), член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1916), акадэмік Украінскай акадэміі навук (1919).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Вазнясенскае Макар’еўскага павета Кастрамской губерні. У 1850—1856 гадах вучыўся ў Макар’еўскім духоўным вучылішчы, у 1856—1861 — у Кастрамской духоўнай семінарыі[3]. У 1865 годзе скончыў Кіеўскую духоўную семінарыю. Быў прызначаны выкладчыкам славеснасці і лацінскай мовы ў Валынскую духоўную семінарыю, з 12 жніўня 1868 года сакратар яе праўлення, з 7 лістапада — магістр багаслоўя[3]. З 1870 года выкладаў у Кіеўскай духоўнай акадэміі. З 24 красавіка 1870 года — дацэнт, з 17 верасня — экстраардынарны прафесар кафедры тэорыі славеснасці і гісторыі расійскай літаратуры[3]. З 1872 года года займаў пасаду сакратара Царкоўна-гістарычнага і археалагічнага таварыства пры акадэміі. Адначасова ў 1870—1873 гадах выкладчык рускай мовы ў Кіеўскім пяхотным юнкерскім вучылішчы. У 1873 годзе быў абраны членам Савета Кіеўскай духоўнай акадэміі. У 1875 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара багаслоўя і ў 1876 годзе званне ардынарнага прафесара Кіеўскай духоўнай акадэміі. У 1890—1911 гадах уваходзіў у склад яе праўлення; з 4 жніўня 1895 года — заслужаны ардынарны прафесар; з 1912 года — ганаровы прафесар[3]. 10 мая 1907 года вучоным саветам Харкаўскага ўніверсітэта М. І. Пятрову прысуджана ступень доктара рускай мовы і славеснасці. У 1916 годзе абраны членам-карэспандэнтам Петраградскай акадэміі навук і зацверджаны ў званні ганаровага члена Маскоўскай духоўнай акадэміі; 14 верасня 1918 года абраны акадэмікам Украінскай акадэміі навук[3].

Памёр М. І. Пятроў 20 (ці 21)[3] чэрвеня 1921 года. Пахаваны ў Кіеве.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар прац па царкоўнай гісторыі, археалогіі, літаратуразнаўству, этнаграфіі, філалогіі, музейнай справе, гісторыі тэатра і інш. Быў членам 40 навуковых таварыстваў, у тым ліку Рускага археалагічнага таварыства, Гістарычнага таварыства Нестара-летапісца, Украінскага навуковага таварыства ў Кіеве[3].

У 1884—1887 гадах рэдагаваў «Киевские епархиальные ведомости»[3].

Зноскі

  1. 1 2 Петров Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн, 2001
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Николай Иванович Петров // Православная энциклопедия «Азбука веры»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Багасловы
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Філолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеве
Катэгорыя·Лаўрэаты Увараўскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Маскоўская духоўная акадэмія
Катэгорыя·Этнографы Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Гісторыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных