wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Казека

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казека. Мікалай Іванавіч Казека, (нар. 5 красавіка 1950) — беларускі трэнер па фрыстайле, вучні якога заваявалі шэсць алімпійскіх медалёў. Чэмпіён СССР у скачках на батуце. Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1990 года) [1]. Поўны кавалер ордэна Айчыны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і настаўніцы малодшых класаў Вольгі Дзмітрыеўны і галоўнага рэдактара Белдзяржвыдата Івана Дарафеевіча Казекі.

У юнацтве займаўся скачкамі на батуце. У 1965 годзе прымаў удзел у першых Усесаюзных спаборніцтвах у гэтым выглядзе спорту, якія праходзілі ў Ерэване. У 1972 годзе стаў чэмпіёнам СССР у скачках на батуце, неаднаразова быў прызёрам краіны.

Пасля заканчэння спартовай кар’еры Мікалай Казека спрабаваў сябе на пасадзе трэнера па скачках у ваду. У 1986 годзе стаў старэйшым трэнерам зборнай БССР па фрыстайле, у дысцыпліне «лыжная акрабатыка». З 1993 года — нязменны галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі.

18 жніўня 2020 года падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2]. Пасля гэтага яго пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі, а таксама перасталі браць на зборы нацыянальнай каманды.

Трэнерскія дасягненні

Вучні Мікалая Казекі заваявалі на зімовых Алімпійскіх гульнях шэсць медалёў рознай вартасці, у тым ліку тры залатыя.

Алімпіяда Спартсмен Медаль
Нагана-1998 Дзмітрый Дашчынскі 3 Бронза
Солт-Лэйк Сіці-2002 Аляксей Грышын 3 Бронза
Турыне-2006 Дзмітрый Дашчынскі 2 Серабро
Ванкувер-2010 Аляксей Грышын 1 Золата
Сочы-2014 Ала Цупер 1 Золата
Сочы-2014 Антон Кушнір 1 Золата
Пхенчхан-2018 Ганна Гуськова 1 Золата

Асабістае жыццё

Жанаты. Сын — Аляксандр, спецыяліст у галіне штучнага інтэлекту, жыве ў Германіі.

Хобі: калекцыяніраванне марак, балет.

Узнагароды

Зноскі

  1. Трэнеры Архівавана 28 верасня 2015.
  2. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2002 г. № 262 «АБ узнагароджаннi групы спартсменаў i трэнераў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010 г. № 474 http: //www.pravo.by/pdf/ 2010-222 / 2010-222 (005-013) .pdf “АБ узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» . Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012. Праверана 15 студзеня 2012.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 1998 г. № 295 repub / sub22 / texe2671.htm «Аб узнагароджанні групы спартсменаў і трэнераў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры БССР
Катэгорыя·Скакуны на батуце СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па скачках на батуце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны I ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта