wd wp Пошук:

Міжнародны савет па кнігах для моладзі

Міжнародны савет па кнігах для моладзі (англ.: International Board on Books for Young People, або англ.: IBBY) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца літаратурай для дзяцей і юнацтва.

Заснавана ў Цюрыху (Швейцарыя) у 1953 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА.[1] У цяперашні час складаецца з 76 нацыянальных секцый, якія дзейнічаюць у розных краінах свету.

З 1956 года IBBY прысуджае адзін раз у два гады аўтарам, а з 1966 года і ілюстратарам твораў для дзяцей і юнацтва прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена, якая ўручаецца 2 красавіка — у дзень нараджэння Ханса Крысціяна Андэрсана.[2][3][4][5]

Штогод адна з нацыянальных секцый IBBY з’яўляецца арганізатарам гэтага свята.[1]

Заступнікам IBBY прызнана каралева Даніі Маргрэтэ II.

Гісторыя

У 1952 годзе Ела Лепман арганізавала сустрэчу ў Мюнхене, Германія, пад назвай «Міжнароднае разуменне праз дзіцячыя кнігі». Шмат аўтараў, выдаўцоў, выкладчыкаў і філосафаў таго часу прысутнічала на сустрэчы, і ў выніку быў прызначаны камітэт па стварэнні Міжнароднага савета па кнігах для моладзі — IBBY.

Праз год у 1953 годзе IBBY была зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя ў Цюрыху, Швейцарыя. Сярод заснавальнікаў былі: Эрых Кестнер, Ліза Тэцнер, Астрыд Ліндгрэн, Джо Тэнф’ёрд, Фрыц Брунер, Беціна Хюрліман і Рычард Бамбергер. IBBY заснавала міжнародную прэмію ў 1956 годзе, і з таго часу прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена ўручаюць раз у два гады.

Шэсць галоўных мэтаў IBBY:

Зноскі

  1. 1 2 Премії-нагороди Г. К. Андерсена (нявызн.). www.chl.kiev.ua. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. Ивановская областная библиотека для детей и юношества (нявызн.). iv-obdu.ru. Праверана 10 сакавіка 2019.
  3. Хансу Кристиану Андерсену посвящается (нявызн.). web.archive.org (1 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2010. Праверана 10 сакавіка 2019.
  4. Лента новостей «РИА Новости» — День в истории — 2 апреля
  5. Национальная литературная премия «Большая книга»: Литературные премии мира / Международная премия имени Г.-Х. Андерсена (нявызн.). www.bigbook.ru. Праверана 10 сакавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дзіцячая літаратура
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1953 годзе
Катэгорыя·Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі
Катэгорыя·Літаратурныя таварыствы