wd wp Пошук:

Мюнхенская гарадская электрычка

Мюнхенская гарадская электрычка (ням.: S-Bahn München) — прыгарадна-гарадскія цягнікі (S-Bahn), аснова грамадскага транспарту ў Мюнхене нароўні з метро. Абслугоўваецца кампаніяй DB Regio (Баварыя) і каардынуецца кампаніяй «Мюнхенскі транспартны і тарыфны саюз» (ням.: MVV).

Сістэма была адкрыта да летніх Алімпійскіх гульняў у 1972 годзе. Была створана з некалькіх прыгарадных чыгунак, якія электрыфікаваліся і злучаліся тунэлем пад цэнтрам горада ад галоўнага да ўсходняга вакзала.

У 2001 годзе яна была вылучана як Таварыства з абмежаванай адказнасцю ў межах канцэрна DB, але 1 лістапада 2005 года далучана зноў да DB Regio.

Зноскі

  1. Unternehmen S-Bahn München
  2. 1 2 3 4 Daten und Fakten

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·S-Bahn Германіі
Катэгорыя·Транспарт Мюнхена