wd wp Пошук:

Мюнхенскі метрапалітэн

Мюнхенскі метрапалітэн (ням.: U-Bahn München) з’яўляецца разам з Мюнхенскай гарадской электрычкай асновай грамадскага транспарту ў Мюнхене. Метро ў Мюнхене было адкрыта 19 кастрычніка 1971 года і на дадзены момант мае сетку даўжынёй 103,1 км з 100 станцыямі. Шчыльнасць станцый на 1000 жыхароў з’яўляецца адной з самых высокіх у свеце. Дзякуючы стоадсоткавай аснашчанасці станцый ліфтамі, травалатарамі і эскалатарамі, а таксама прадуманай сістэме перасадак Мюнхенскае метро лічыцца адным з самых зручных у Еўропе.

Зноскі

  1. Munich — metrobits.org
  2. http://www.mvg-mobil.de/presse/2014-06-06_mvg-pressemeldung.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта
Катэгорыя·1971 год у Германіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Метрапалітэны Германіі
Катэгорыя·Транспарт Мюнхена