wd wp Пошук:

Deutsche Bahn

Штаб-кватэра фірмы ў Берліне

Deutsche Bahn AG (Deutsche Bahn Holding; скарочана DB AG ці проста DB) — германская кампанія, асноўны чыгуначны аператар.

Юрыдычна з’яўляецца суб’ектам публічна-прававой уласнасці (ням.: Sondervermögen) — акцыянернай кампаніяй са 100 % дзяржаўным удзелам. Міністр транспарта Германіі Вольфганг Тыфензэе 24 ліпеня 2007 года абвясціў пра тое, што падчас IPO кампаніі, якая пройдзе ў 2008 годзе, 20-25 % акцый кампаніі будзе прададзена прыватным фундатарам[1].

Выкарыстоўвае саманазва Die Bahn, якая абазначае «шлях», «дарога» і з’яўляецца ў гэтым выпадку сінонімам тэрміна «чыгунка».

Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў будынку BahnTower у Берліне.

У снежні 2010 года зацверджана новая нумарацыя ўчасткаў чыгунак ФРГ.

Паказчыкі дзейнасці

Deutsche Bahn у 2006 годзе перавезла 1,85 млрд пасажыраў, 307,6 млн т грузаў. Выручка за 2006 год — 30 млрд еўра, чысты прыбытак — 1,7 млрд еўра[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Олег Черницкий. Продаётся Deutsche Bahn // Ведомости, № 136 (1910), 25 июля 2007

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Чыгуначныя кампаніі Германіі
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі