wd wp Пошук:

Мэт Гроўнінг

Мецью Абрам «Мэт» Гроўнінг (англ.: Matthew Abram “Matt” Groening, род. 15 лютага 1954 года, Портленд, штат Арэгон, ЗША) — стваральнік, творчы кансультант і выканаўчы прадзюсар культавых мультсерыялаў «Сімпсаны» і «Футурама».

Біяграфія

Юнацтва

У сям’і Маргарэт Гроўнінг, былой настаўніцы, і Гамера Гроўнінга, мультыплікатара, рэжысёра, сцэнарыста і працаўніка рэкламы, Мэт быў трэцім з пецярых дзяцей. Вучыўся ва ўніверсітэце «Evergreen State College» у мястэчку Алімпія, штат Вашынгтон; ў гэтай навучальнай установе, па словах Гроўнінга, былі даволі свабодныя норавы. Ён быў галоўным рэдактарам універсітэцкай газеты «The Cooper Point Journal». У яе штотыднёвых выпусках ён выяўляў талент журналіста, а пазней і ілюстратара, пачаўшы публікаваць міні-коміксы. Там ён пасябраваў з Ліндай Бары (англ.: Lynda Barry;у далейшым яна таксама стала знакамітым ілюстратарам), калі даведаўся, што яна адправіла ліст пісьменніку Джозефу Хелер, аднаму з любімых аўтараў Гроўнінга, і атрымала ад яго адказ.

«Сімпсаны»

Асноўны артыкул: Сімпсаны У 1985 у Гроўнінгам зацікавіўся прадзюсар Джэймс Брукс і прапанаваў яму заняцца анімацыяй. Гэта павінны былі быць невялікія аніміраваныя замалёўкі для забаўляльнай праграмы «Шоў Трэйсі Ульман». Меркавалася, што для гэтай мэты будуць выкарыстаныя персанажы коміксу «Жыццё ў пекле», але баючыся страты аўтарскіх правоў, Гроўнінг вырашыў прыдумаць нешта новае: сямейку Сімпсанаў. Сям’я Сімпсанаў жыве па адрасе 742 Evergreen Terrace. На вуліцы з такім жа назвай у дзяцінстве жыў сам Мэт. Персанажаў Гамера і Мардж Гроўнінг назваў у гонар сваіх бацькоў. Дзядулю Сімпсана Мэт Гроўнінг адмовіўся называць, пакінуўшы гэта сцэнарыстам, але па выпадковым супадзенні, ён атрымаў імя Эйб, як і дзед Мэта Гроўнінга. Акрамя таго, сыноў Мэта клічуць Эйб і Гамер. Імёны сваіх сясцёр Гроўнінг таксама выкарыстаў для персанажаў «Сімпсанаў» Лізы, Мэгі і Пэці. 19 красавіка 1987 “Сімпсаны"упершыню з’явіліся на экране і здабылі неймаверную папулярнасць, што прывяло да стварэння паўгадзінных серый, якія працягваюць выходзіць ужо 21 год — 17 снежня 19892010. Акрамя таго, улетку 2007 на экраны выйшаў паўнаметражны мультфільм пра прыгоды сямейства Сімпсанаў.

Сам Гроўнінг як аніміраваныя персанаж неаднаразова з’яўляўся ў серыях Сімпсанаў, а ў серыі «My Big Fat Geek Wedding» атрымаў ролю са словамі.

«Футурама»

Асноўны артыкул: Футурама Серыял створаны сумесна з Дэвідам Коэнам. Серыял апавядае пра прыгоды каманды Planet Express, дзеянні якіх разгортваюцца ў 3000 годзе. На жаль у 2003 годзе серыял быў зачынены. Але ў 2007—2009 гадах Fox выпусцілі 4 новых поўнаметражных фільмаў, якія пазней былі разбітыя на 16 эпізодаў. Пазней пачынаючы з 24 чэрвеня 2010 года па каналу Comedy Central пачаўся паказ новых 26 серый. Сам Мэт зрэдку мільгаў у серыяле ў выглядзе галавы ў банку. З 20 чэрвеня 2012 года пачаўся паказ апошняга 7 сезона з 26 серый.

«Расчараванне»

Асноўны артыкул: Расчараванне (тэлесерыял) 15 студзеня 2016 года было абвешчана, што Гроўнінг вядзе перамовы з Netflix, каб распрацаваць новы мультсерыял[4]. Netflix заказаў 20 эпізодаў серыяла, прэм’ера першых дзесяці запланавана на 17 жніўня 2018 года.[5]

Серыял распавядае аб прынцэсе-алкагалічке Бін, яе эльфе-кампаньёне Элфа і «асабістым дэмане» Люсі, якія жывуць у сярэднявечным каралеўстве Дрымландыя[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Wikisimpsons — 2005. Праверана 28 студзеня 2022.
  2. https://www.nytimes.com/1998/12/27/magazine/on-sunday-december-27-1998-questions-for-matt-groening.html Праверана 11 чэрвеня 2018.
  3. 1 2 3 Groening, Matthew (Matt) // Who’s Who in Animated Cartoon: An International Guide to Film and Television’s Award-Winning and Legendary Animators — NY: Hal Leonard LLC, 2006. — ISBN 978-1-55783-671-7
  4. ‘Simpsons’ Creator Matt Groening in Talks with Netflix for Animated Series (нявызн.). Праверана January 18, 2016.
  5. Netflix - Disenchantment (нявызн.).
  6. Littleton, Cynthia Netflix Orders Matt Groening Animated Comedy ‘Disenchantment’ (нявызн.). Variety (25 ліпеня 2017).
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Постаці ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Сімпсаны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных