wd wp Пошук:

Мэрая Кэры

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кэры. Мэрая Кэры (англ.: Mariah Carey; нар. 27 сакавіка 1969)[3] — амерыканская поп-, рытм-энд-блюз-спявачка , аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар і актрыса. Пачала музычную кар’еру ў 1990 годзе пад кіраўніцтвам выканаўчага дырэктара Columbia Records Томі Матолы. Кэры стала першай спявачкай у ЗША, чые першыя пяць сінглаў узначалілі чарт Billboard Hot 100. Пасля шлюбу з Матолай у 1993 годзе і запісу шэрагу хітоў кампанія Columbia Records прызнала спявачку самай паспяховай у гісторыі гуказапісной кампаніі.

Развёўшыся з Матолам у 1997 годзе, Кэры ўключыла ў сваю музыку элементы хіп-хопа, што спрыяльна адбілася на яе кар’еры, аднак да 2001 года яна пакінула лэйбл і папулярнасць пачала спадаць. Яна заключыла 80-мільённы кантракт з Virgin Records, якія засталіся незадаволены вынікамі працы і пасля выкупілі кантракт. Збольшага гэта адбылося праз фізічнае знясіленне і эмацыйны зрыў, пра які ўвесь час пісалі ў прэсе, а таксама камерцыйнага правалу Бляску, яе фільма і саўндтрэка. У 2002 годзе яна заключыла кантракт з Island Records і пасля яшчэ аднаго камерцыйнага правалу вярнулася на вяршыні чартаў з альбомам The Emancipation of Mimi (2005)[4][5].

Кэры з’яўляецца адной з самых прадаваных спявачак у гісторыі музыкі — яе дыскі былі прададзены агульным тыражом больш 200 млн копій[6][7]. У 1998 годзе яна была названа самым прадаваным выканаўцам дзесяцігоддзя, а ў 2000 — самай камерцыйна паспяховай спявачкай тысячагоддзя на цырымоніі World Music Awards[8]. Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі гуказапісных кампаній, яна з’яўляецца трэцяй па камерцыйным поспеху спявачкай, чые альбомы ў ЗША былі прададзены тыражом 63 млн копій. У 2008 годзе песня «Touch My Body» узначаліла чарт Billboard Hot 100, што зрабіла Кэры адзіным артыстам у гісторыі музыкі, чые песні 18 разоў займалі першае месца гэтага чарта[9]. Таксама яна з’яўляецца ўладальніцай пяці прэмій «Грэмі»[8][10].

Асабістае жыццё

З 2015 года Кэры сустракалася з аўстралійскім мільярдэрам Джэймсам Пэкерам і 21 студзеня 2016 года абвясціла пра заручыны з ім.[11] Аднак да кастрычніка 2016 года яны скасавалі заручыны.[12] У кастрычніку 2016 года яна пачала сустракацца з амерыканскім харэографам Браянам Танака.[13]

Дыскаграфія

Асноўныя артыкулы: Дыскаграфія альбомаў Мэраі Кэры і Дыскаграфія сінглаў Мэраі Кэры

Студыйныя альбомы

DVD/Відэа

Зноскі

  1. https://nyshistoricnewspapers.org/lccn/sn83031119/1969-04-10/ed-1/seq-15/
  2. (unspecified title) Праверана 9 студзеня 2019.
  3. Recent Births Are Announced (нявызн.) (April 10, 1969), стр. 2-3. «Recent births at Huntington Hospital have been announced as follows … March 27 Mariah, Mr. and Mrs. Alfred Carey, Huntington».
  4. Lamb, Bill. Mariah Carey - Comeback Of the Year!(англ.) . About.com. The New York Times Company (4 чэрвеня 2005). Праверана 18 студзеня 2011.
  5. Anderman, Joan. Carey, on!(англ.) , The Boston Globe, The New York Times Company (5 лютага 2005). Праверана 18 студзеня 2011.
  6. Mariah’s Merry Christmas II You In-Stores November 2(англ.)  (недаступная спасылка). MariahCarey.com (20 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 18 студзеня 2011.
  7. Mariah Carey Completes Merry Christmas II You, Second Holiday Album From The Greatest Singer Of Our Time, Arriving November 2nd(англ.) . IslandDefJam.com (20 верасня 2010). Праверана 18 студзеня 2011.
  8. 1 2 Mariah Carey Career Achievement Awards(англ.)  (недаступная спасылка). MariahCarey.com. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2010. Праверана 18 студзеня 2011.
  9. Pietroluongo, Silvio. Mariah, Madonna Make Billboard Chart History(англ.) . Billboard. Nielsen SoundScan (2 красавіка 2008). Праверана 18 студзеня 2011.
  10. grammy.com
  11. Bromley, Melanie. Mariah Carey and James Packer are Engaged (нявызн.). E! News (21 студзеня 2016).
  12. Mariah Carey ‘Had to Leave’ James Packer Because He Was ‘Not Mentally Healthy’ – But His Side Claims She ‘Has Issues’: Sources (нявызн.), People (28 кастрычніка 2016).
  13. Mariah Carey Finally Confirms That Bryan Tanaka Is Indeed Her Boyfriend (нявызн.) .

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Пераможцы World Music Awards
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Поп-музыканты ЗША
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выканаўцы рытм-н-блюза
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай