wd wp Пошук:

Уільям Джэймс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэймс. Уільям Джэймс англ.: William James; 11 студзеня 1842, Нью-Ёрк — 26 жніўня 1910, Чакаруа, акруга Кэрал (Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі філосаф і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў і вядучы прадстаўнік прагматызму і функцыяналізму.

Біяграфічныя звесткі

Брат вядомага пісьменніка Генры Джэймса. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў Гарвардскай медыцынскай школе (1869). У 1872—76 выкладаў анатомію і фізіялогію ў Гарвардскім універсітэце. У 1884 заснаваў Амерыканскае таварыства парапсіхалагічных даследаванняў. З 1885 прафесар псіхалогіі, а пазней і прафесар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта.

Светапогляд

Лічыў, што свет існуе як сістэма рэчаў, з якімі кожны чалавек сутыкаецца ў сваім штодзённым жыцці; у той жа час кожны чалавек стварае свой уласны свет. У кнізе «Прынцыпы псіхалогіі» (1890) параўноўваў свет са статуяй, якую скульптар высякае з мармуру. Першапачаткова свет уяўляўся У. Джэймсу як своеасаблівы «хаос адчуванняў», «паток свядомасці». Уяўляў чалавека як творцу рэальнасці, ісціны і каштоўнасцей. Састаўныя элементы асобы, паводле У. Джэймса, падзяляюцца на тры класы: фізічная асоба; сацыяльная асоба; духоўная асоба.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 William James // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118556851 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Псіхолагі ЗША
Катэгорыя·Члены Тэасофскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Філосафы ЗША
Катэгорыя·Прэзідэнты Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Гэмпшыры
Катэгорыя·Постаці амерыканскага рэлігіязнаўства