wd wp Пошук:

Мукачэўскі дзяржаўны ўніверсітэт

Мукачэўскі дзяржаўны ўніверсітэт (укр.: Мукачівський державний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў горадзе Мукачэва, другі ўніверсітэт Закарпацця пасля УжНУ.

Агульная характарыстыка

Арганізацыю вучэбнай, навукова-метадычнай, навуковай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце забяспечваюць факультэты:

Падрыхтоўку спецыялістаў ажыццяўляюць 17 кафедраў, 13 з якіх з’яўляюцца выпускаючымі. На іх працуе 248 чалавек прафесарска-выкладчыцкага складу, сярод якіх 21 доктар навук і 106 кандыдатаў навук. Адкрыта аспірантура па эканомічных і педагагаічных навуках.

Універсітэт мае 2 інтэрнаты, якія забяспечваюць усіх студэнтаў пражываннем. У структуру універсітэта ўваходзяць таксама навуковая бібліятэка з пяццю чытальнымі заламі на 188 месцаў, музей прыкладнога мастацтва Закарпацця, студэнцкі дом моды.

Гісторыя

Універсітэт створаны ў адпаведнасці з пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 27 жніўня 2009 г. і загадам Міністра адукацыі і навукі Украіны ад 1 верасня 2008 г. на базе двух вну: Мукачэўскага тэхналагічнага інстытута і Мукачэўскага гуманітарна-педагагічнага інстытута. Першым рэктарам быў прызначаны заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны, доктар хімічных навук, прафесар Юрый Вікенцьевіч Мігалін, які кіраваў універсітэтам да 2013 г. Універсітэт выводзіць свае вытокі з дзейнасці навучальнай установы, якая функцыянавала з 1914 г. як Мукачэўская венгерская каралеўская дзяржаўная народашкольная семінарыя.

Мукачэўскі тэхналагічны інстытут пачаў дзейнічаць з 1995 г., калі ў Мукачэва быў адкрыты філіял Тэхналагічнага універсітэта Падолля з Хмяльніцкага, які пачаў падрыхтоўку ў горадзе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па эканамічных і тэхналагічных спецыяльнасцях. А ў 1997 г. на яго базе быў адкрыты самастойны інстытут. Мукачэўскі гуманітарна-педагагічны інстытут быў створаны ў 2003 г. паводле рашэння Закарпацкага абласнога савета, згодна з якім Мукачэўскі гуманітарна-педагагічны каледж быў рэарганізаваны ў Мукачэўскі гуманітарна-педагагічны інстытут.

Структурнымі адзінкамі ўніверсітэта з’яўляюцца Вінаградаўскі дзяржаўны каледж і Мукачэўскі гуманітарна-педагагічны каледж, якія забяспечваюць падрыхтоўку спецыялістаў на адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўні малодшага спецыяліста. Вінаградаўскі дзяржаўны каледж быў утвораны ў 1997 г. шляхам рэарганізацыі Вінаградаўскага політэхнічнага тэхнікума ў Вінаградаўскі тэхналагічны каледж, а ў 2008 г. — у Вінаградаўскі дзяржаўны каледж Мукачэўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя Мукачэўскага гуманітарна-педагагічнага каледжа сягае векавой гісторыі падрыхтоўкі педагагічных кадраў на Закарпацці, калі ў 1914 г. была адкрыта Мукачэўская венгерская каралеўская дзяржаўная народашкольная семінарыя па ініцыятыве мэра горада Янаша Нэдэцэі. Сучасная гісторыя каледжа бярэ свой пачатак з 2002 г., калі Мукачэўскае педагагічнае вучылішча было рэарганізавана ў Мукачэўскі гуманітарна-педагагічны каледж.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мукачэва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1995 годзе