wd wp Пошук:

Ужгарадскі нацыянальны ўніверсітэт

Ужгарадскі нацыянальны ўніверсітэт, скар. УжНУ— украінская вышэйшая навучальная ўстанова IV ўзроўню акрэдытацыі ў г. Ужгарад, Украіна. Буйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова Закарпацця і адзін з вядучых навуковых цэнтраў па даследаванню Карпатскага рэгіёна.

Агульныя звесткі

Быў заснаваны 18 кастрычніка 1945 года. З’яўляецца класічным універсітэтам, акрэдытаваным на IV (вышэйшы) ўзровень акрэдытацыі.

Кадравы патэнцыял: 134 доктара навук, прафесара, 675 кандыдатаў навук і дацэнтаў. Больш за 30 супрацоўнікаў маюць ганаровыя званні Украіны, у прыватнасці — членаў-карэспандэнтаў, заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі, работнікаў народнай адукацыі, лекараў, вынаходнікаў і журналістаў.

Колькасць студэнтаў складае больш за 13 тысяч. Форма навучання: дзённая і завочная. Падрыхтоўка спецыялістаў праводзіцца па адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням: бакалаўр, спецыяліст, магістр. Тэрміны навучання: 5-6 гадоў. Форма фінансавання: як за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту, так і за кошт юрыдычных і фізічных асоб.

Структура

Гісторыя

Будынак хімічнага факультэта, дзе ўніверсітэт распачаў работу ў 1945 г.

Гісторыя адкрыцця вышэйшай навучальнай установы на Закарпацці вельмі цікавая. Знаходзячыся ў складзе розных дзяржаў (Венгрыя, Аўстрыйская імперыя, Аўстра-Венгрыя, Чэхаславакія), спробаў арганізацыі вышэйшай адукацыі было нямала. Упершыню пра гэта было адкрыта заяўлена на І-м славянскім з’ездзе ў Празе 7 чэрвеня 1848 г., на якім былі задэклараваны намеры стварыць спачатку багаслоўскія і настаўніцкія семінарыі, а пасля і вышэйшыя інстытуты-гімназіі, ліцэі, універсітэт. На жаль, гэтыя патрабаванні не былі задаволеныя аўстрыйскім урадам, таму 13 кастрычніка 1848 г. група закарпацкі культурных дзеячаў на чале з А. Дабранскім звярнуліся да аўстрыйскага імператара з просьбай даць дазвол на адкрыццё вышэйшай навучальнай установы у г. Ужгарадзе. Гэтую заяву спасцігл той ж лёс, што і папярэднія.

24 снежня 1919 г. ў вырашэнні аўтаномнай дырэкторыі Падкарпацкай Русі было зафіксавана аб неабходнасці заснавання ў Ужгарадзе «рускага універсітэта», на якім павінны былі б дзейнічаць 3 факультэты: філасофскі, юрыдычны і тэалагічны. Гэта рашэнне было накіравана ў Прагу ў Інстытут педагогікі імя Я.А. Каменскага, аднак з-за эканамічных цяжкасцяў і адсутнасць кваліфікаваных кадраў у просьбе было адмоўлена. Гэтае пытанне працягвала падымацца і ў 1926-1927-х гг.

Пасля атрымання статусу аўтаноміі Карпацкай Украінай ў 1939 г. быў распрацаваны Праект па арганізацыі ўніверсітэта. Па праекце, вышэйшая навучальная ўстанова павінна была складацца з 4-х факультэтаў – філасофскага (гуманітарны і прыродазнаўчы аддзелы), юрыдычнага (16 кафедраў), гаспадарчага (3 аддзелы) і медыцынскага, а таксама цэлага шэрагу кафедраў: агульнага мовазнаўства, украінскай мовы і літаратуры, славянскай археалогіі, псіхалогіі, сацыялогіі, музыкалогіі, гісторыі Украіны, гісторыі царквы і іншых. У далейшым была зроблена спроба зацвердзіць гэты «Праект» на заканадаўчым узроўні. 24 лютага 1939 г. А. Валошын падрыхтаваў тэкст «Закону аб заснаванні Украінскага Дзяржаўнага Універсітэта ў г. Хуст». Аднак імклівае развіццё палітычных падзей не дазволіла увасобіць гэты праект у жыцці.

Такім чынам, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, да прыходу савецкіх войскаў на Закарпацце вышэйшая навучальная ўстанова так і не была адкрыта. Да гэтага часу ў краі дзейнічала толькі духоўная семінарыя, якая рыхтавала святароў (большасць літаратуры семінарыі стала асновай навуковай бібліятэкі ўніверсітэта). Такім чынам, закарпатцы, якія жадалі атрымаць вышэйшую адукацыю ў большасці сваім вучыліся ва ўніверсітэтах Прагі, Брно, Браціславы, Вены, Будапешта, Рыма і іншых гарадоў Еўропы.

5 снежня 1944 г. Народная Рада Закарпацкай Украіны прымае дэкрэт «Аб арганізацыі вышэйшых школ на Закарпацкай Украіне». Не задавальняючыся толькі аднымі заявамі, 19 ліпеня 1945 г. ЦК КПЗУ і НРЗУ прымаюць сумеснае пастанову аб стварэнні «Закарпата-Украінскага ўніверсітэта». У гэтай пастанове прадугледжвалася арганізацыя вышэйшай навучальнай установы з 4-х факультэтаў: гістарычнага, філалагічнага, біялагічнага і медыцынскага; перадача ў распараджэнне Універсітэта памяшканняў; стваралася камісія, якая павінна была выканаць пастаўлены план работ да 1 кастрычніка 1945 г.; сабраць прафесійны выкладчыцкі калектыў і абвясціць з 20 ліпеня 1945 г. набор студэнтаў (па 60 чалавек на факультэт).

Не гледзячы на ўсе старанні, мясцовым ўладам выключна ўласнымі сіламі не ўдалося забяспечыць функцыянаванне вну. Менавіта таму, ЦК КПЗУ і НРЗУ звярнуліся ў цэнтральныя кіруючыя органы УССР (хоць дэ-юрэ Закарпацце яшчэ не ўваходзіла ў яе склад, але фактычна ўсе пытанні вырашаліся ў Маскве ці Кіеве). Зварот не застаўся без увагі і 18 кастрычніка 1945 г. ЦК КП(б)У і Савет Народных Камісараў УССР прынялі сумесную пастанову «Аб адкрыцці дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Ужгарадзе».

Навучанне ва ўніверсітэце ў асноўным праводзілі спецыялісты, навукоўцы з іншых вну Савецкага саюза, паколькі на Закарпацці ў той час адчуваўся недахоп кваліфікаваных кадраў для ўніверсітэцкага навучання.

У 1945 г. ва ўніверсітэце быў заснаваны батанічны сад, у якім зараз расце больш за 500 відаў дрэў і кустоў, каля 450 відаў субтрапічных і трапічных культур.

На 1 ліпеня 1946 г. было ўжо 15 кафедраў, на якіх працавала 42 выкладчыка. Сярод іх быў адзін прафесар, 9 дацэнтаў, 14 старэйшых выкладчыкаў, 11 выкладчыкаў, 8 асістэнтаў. У гэтым жа годзе Савет Міністраў СССР аднёс Ужгарадскі дзяржаўны ўніверсітэт да першай катэгорыі вну і перадаў яго Міністэрству вышэйшай адукацыі Савецкага Саюза. Таксама ў 1946 г. пачаў працу хімічны факультэт, а ў 1950 г. - фізіка-матэматычны. На першы курс новага факультэта было прынята 25 будучых фізікаў і 25 матэматыкаў. У 1951 г. адбыўся першы ў гісторыі універсітэта выпуск маладых спецыялістаў, а ў наступным годзе - адбыўся выпуск лекараў медыцынскага факультэта.

Аспірантура пры ўніверсітэце была створана ў 1953 г. У пачатку 50-х гадоў пачала выходзіць газета «Савецкі студэнт». У 1954 г. да універсітэту далучылі настаўніцкі інстытут, які працаваў з 1950 г., і за кароткі час існавання падрыхтаваў больш за 500 настаўнікаў з незакончанай вышэйшай адукацыяй.

У 1957 г. на паўночнай ускраіне горада Ужгарад, на гары Кальварыя адкрылі універсітэцкі пункт назірання за штучнымі спадарожнікамі Зямлі. Цяпер там знаходзіцца ўніверсітэцкая лабараторыя касмічных даследаванняў. У 1959 г. на шасці факультэтах было адкрыта вячэрняе аддзяленне для падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, без адрыву ад вытворчасці.

У 1960 годзе ў вну пачаў працаваць агульнатэхнічны факультэт, дзе займаліся падрыхтоўкай інжынерных кадраў для прамысловых прадпрыемстваў Закарпацця. Ён здзяйсняў першы этап навучання. Пасля трэцяга курсу студэнты пераводзіліся ў іншыя вну Украіны для завяршэння навучання. Таксама з гэтага года універсітэт пачаў ажыццяўляць навуковыя камандзіроўкі ў замежныя краіны. Быў створаны тэатр мініяцюр, духавы аркестр, якія часта выступалі перад студэнтамі, выкладчыкамі і жыхарамі горада.

Будынак факультэтаў фізікі і біялогіі, а таксама Заалагічнага музея

У 1963 г. быў адкрыты агульнанавуковы факультэт з чатырма аддзяленнямі, які потым перайменавалі ў завочны факультэт. Гэтага ж года на філалагічным факультэце адкрылася аддзяленне венгерскай мовы і літаратуры па падрыхтоўцы настаўнікаў для школ з венгерскай мовай выкладання. Таксама пачалося міжнароднае супрацоўніцтва з Сегедскім педагагічным інстытутам ім. Дзюлы Югаса (Венгрыя).

У 1964 г. стварылі мужчынскую капэлу выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Боян”, таго ж года, у с. Камяніца, на маляўнічых схілах горнага хрыбта Сенаторыя быў пабудаваны спартыўна-аздараўленчы лагер “Іскра”. У 1966 г. адкрылі факультэт рамана-германскай філалогіі. Таго ж года фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены на два: фізічны і матэматычны.

У 1973 г. скончылася будаўніцтва першай чаргі спартыўнага комплексу, у асноўным будынку якога былі размешчаныя два вялікіх спартыўных залы, памяшканні кафедры фізвыхавання, радыёвузел. Ваколіца спартыўнага комплексу была перабудавана і з’явілася іншая спартыўная інфраструктура - валейбольныя, тэнісныя, баскетбольныя пляцоўкі, футбольнае поле, бегавыя дарожкі.

У 1974 г. пачалося будаўніцтва галоўнага лабараторнага корпуса ўніверсітэта. Сярод студэнтаў і выкладчыкаў , а таксама жыхароў Ужгарада ён атрымаў нефармальную назву “БАМ”. У 1980 г. цэнтральны корпус быў урачыста адкрыты. Таксама ў 1974 г. быў адкрыты новы інтэрнат №4, разлічаны на 1500 студэнтаў. У 1982 г. ва ўніверсітэце адкрылі тэлецэнтр, з дапамогай якога праводзілі трансляцыю пісьмовых уступных экзаменаў. У 1987 г. завочны факультэт універсітэта перайменавалі на эканамічны. У гэтым жа годзе адкрылі цэнтр венгралогіі, пры садзейнічанні універсітэтаў і міністэрства культуры Венгрыі.

1991 год адзначыўся адкрыццём інжынерна-тэхнічнага факультэта і кафедры правазнаўства на эканамічным факультэце. У 1992 г. былі створаныя навукова-даследчыя інстытуты фітатэрапіі, фізікі і хіміі цвёрдага цела, інстытут Карпатазнаўства. Таго ж года універсітэт перайшоў на двухступенчатую падрыхтоўку спецыялістаў - бакалаўр і магістр. 1993 год таксама стаў важным для гісторыі універсітэта. У гэтым годзе рашэннем міжгаліновай акрэдытацыйнай камісіі і калегіі міністэрства адукацыі Украіны універсітэт акрэдытавалі ў поўным аб’ёме да чацвертага ўзроўню акрэдытацыі, з прадастаўленнем аўтаноміі ў вырашэнні многіх пытанняў вузаўскага жыцця. У гэтым жа годзе адкрылі юрыдычны факультэт.

У 2000 г. за ўклад у развіццё нацыянальнай адукацыі і навукі Указам Прэзідэнта Украіны універсітэту прысвоены статус нацыянальнага і перайменаваны ў Ужгарадскі нацыянальны ўніверсітэт з прадастаўленнем чацвертага ўзроўню акрэдытацыі.

У 2001 г. на базе кафедры фізічнага выхавання стварылі факультэт фізічнага выхавання і спорту. У 2004 г. пачаў працу факультэт міжнародных адносін (раней працаваў як філіял факультэта міжнародных адносін КНУ імя Т. Шаўчэнкі). Таксама ў гэтым годзе адбылося адкрыццё геаграфічнага факультэта, пачала працу радыёвяшчальная студыя «Медыя-перспектыва». Наступны, 2006 год, адзначыўся адкрыццём новых спецыяльнасцей і факультэтаў. Так, вясной адкрылі факультэт грамадскіх навук, у які ўвайшлі некаторыя кафедры гістарычнага і юрыдычнага факультэтаў, кафедры педагогікі і псіхалогіі. Таксама быў адкрыты стаматалагічны факультэт і НДІ сродкаў аналітычнай тэхнікі. На працягу 2007-2009 гг. быў адкрыты шэраг навукова-даследчых інстытутаў, сярод іх - НДІ ўкраіністыкі імя М. Мольнара, НІЦМА славакістыкі, НДІ палітычнай регіёналістыкі, лабараторыю малекулярнай мікрабіялогіі і імуналогіі слізістых абалонак. У 2008 г. быў адкрыты гуманітарна-натуральны факультэт з венгерскай мовай навучання.

У 2010-2011 гг. пачаўся перанос цэнтральнай універсітэцкай навуковай бібліятэкі з памяшкання рэзідэнцыі Мукачаўскага грэка-каталіцкага біскупства да галоўнага корпуса ўніверсітэта.

12 верасня 2012 г. створаны Інстытут эканомікі і міжнародных адносін, шляхам рэарганізацыі факультэта міжнародных адносін і эканамічнага факультэта. Таксама ўтварылі інстытут эколага-рэлігійных студыяў. У пачатку 2013 г. адкрылі НДІ Цэнтральнай Еўропы. 7 лютага адбылося далучэння ЗакДУ да УжНУ. У гэтым жа годзе адкрылі археалагічны музей імя прафесара Эдуарда Багалуры і Музей гісторыі ўніверсітэта, ННЦ грамадска-палітычных даследаванняў.

У 2013 г. адкрылі факультэт здароўя чалавека шляхам рэарганізацыі факультэта фізічнага выхавання і спорту. Створаны таксама новыя факультэты правазнаўства і еўрапейскага права, інфармацыйных тэхналогій, турызму і міжнародных камунікацый, міжнароднага бізнесу, менеджменту і лагістыкі. З кастрычніка 2013 г. УжНУ пачаў рыхтаваць магістраў напрамкі «Дзяржаўнае кіраванне», спецыяльнасць «Дзяржаўная служба».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны
Катэгорыя·Ужгарадскі нацыянальны ўніверсітэт
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта