wd wp Пошук:

Музей ABBA

Музей ABBA (шведск.: Abbamuseet, англ.: ABBA the Museum) — прыватная пастаянная выстаўка, прысвечаная сусветна вядомаму шведскаму поп-гурту ABBA. Размешчаны на востраве Юргордэн у цэнтры Стакгольма.

Нягледзячы на назву, фармальна не з’яўляецца музеем, паколькі не змяшчае калекцый, не праводзіць даследванні і з’яўляецца камерцыйнай установай. Таксама не з’яўляецца сябрам Аб’яднання дзяржаўных музеяў Швецыі[1].

Гісторыя

Праект музея ABBA з’явіўся ў 2006 годзе і быў распачаты Эвай Вігенгайм і Ульфам Вестманам. Але яны пакінулі праект, і выстаўка спачатку была паказана за мяжой (у студзені 2010 года ў Лондане, потым у Мельбурне і Сіднеі, а таксама ў Венгрыі і Чэхіі). Толькі 7 мая 2013 года выстаўка адкрылася ў Стакгольме. За першыя 16 месяцаў існавання яе наведалі паўмільёна чалавек[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Medlemsförteckning (шведск.)
  2. Pressmeddelande från ABBA — The Museum Архівавана 5 снежня 2014.(шведск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 2013 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Стакгольма
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя музыкі
Катэгорыя·ABBA
Катэгорыя·Юргордэн
Катэгорыя·2013 год у Швецыі