wd wp Пошук:

Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі

Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі — музей у Мінску, створаны для захавання і даследавання гісторыі і культуры беларускіх яўрэяў.

Музей быў заснаваны навукоўцамі-энтузіястамі ў красавіку 2002 года пры падтрымцы габрэяў Беларусі і Прадстаўніцтва Джойнта у Рэспубліцы Беларусь[1]. Уключаны ў спіс музеяў Мінска[2][3]. Тут сабрана больш за 10 тысяч экспанатаў, дакументаў, матэрыялаў і фатаграфій, якія ілюструюць шматвяковую гісторыю беларускіх габрэяў[4][5].

Дырэктар музея з моманту заснавання — да красавіка 2012 года — кандыдат гістарычных навук Іна Паўлаўна Герасімава. З траўня 2012 года да лютага 2019 года дырэктарам музея быў Вадзім Мікалаевіч Акапян, а з сакавіка 2019 года да сакавіка 2021 года[6] — Юлія Міхайлаўна Мікалуцкая.

Выставы і экспазіцыі

Толькі да 2012 года ў музеі было праведзена больш за 40 выставак, якія маюць навукова-даследчае значэнне[7]. Многія з іх упершыню экспанаваліся не толькі ў Беларусі, але і ў свеце — такія як «Чалавек і лёс», «Я — з гета», «Яўрэйскі супраціў у Беларусі. 1941—1944 гг.», «Яўрэйскі тэатр у Беларусі ў XX ст.», «Сінагогі Беларусі ўчора і сёння» (якая ўключае больш за 30 карцін Наліваева А. А.), выставы, прысвечаныя гісторыі Мінскага гета. Многія з іх дэманстраваліся не толькі ў Мінску, але і ў многіх беларускіх гарадах.

Выставы «Яўрэйскі тэатр у Беларусі» і «Яўрэйскія пісьменнікі ў творчасці мастака Лазара Рана»[8] былі паказаны ў Маскве ў 2007—2010 гады па просьбе Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі па мастацтве.

Музей практыкуе перасоўныя выставы, якія праводзіліся ў Магілёве, Гомелі, Бабруйску[9], Пінске і іншых гарадах.

Праграмы музея

Выстава «Беларускія сінагогі і рабіны»

Музей ажыццяўляе больш за 15 праграм навукова-даследчага, асветніцкага і адукацыйнага характару, якія ахопліваюць розныя тэмы гісторыі і культуры беларускіх яўрэяў з XVIII стагоддзя па сённяшні дзень. У іх бяруць удзел члены яўрэйскай абшчыны рэспублікі, навучэнцы і настаўнікі агульнаадукацыйных школ і ВНУ, выхадцы з Беларусі, якія жывуць у краінах СНД, Ізраіль, Ізраілі, ЗША, Германія, Германіі.

Авігдор Ліберман (справа), дырэктар музея Іна Герасімава і пасол Дзяржавы Ізраіль Зееў бен Ар’е падчас наведвання музея.
Актрыса Ліза Кудрау падчас наведвання музея.

Найбольш важнымі з’яўляюцца праграмы, звязаныя з увекавечаннем памяці беларускіх яўрэяў, якія загінулі ў Халакост:

Іншыя праграмы:

Супрацоўніцтва з іншымі музеямі

Музей актыўна супрацоўнічае з многімі найбуйнейшымі рэспубліканскімі і замежнымі музеямі. Асабліва актыўнае супрацоўніцтва вядзецца з інстытутам Яд ва-Шэм у Іерусаліме. Пры каардынацыі музея за 2008—2010 гады было сабрана каля 15 000 імёнаў габрэяў, забітых у гады Халакосту, для перадачы ў мемарыяла Яд ва-Шэм.

З «Музеем гісторыі яўрэяў Польшчы» (Варшава) вядзецца сумесная работа па вывучэнні культурнай спадчыны яўрэяў Беларусі.

Музей дапамагае іншым музеям Беларусі арганізоўваць экспазыцыі, прысьвечаныя гісторыі габрэяў Беларусі. Напрыклад, у музеі Мірскага замка пры актыўнай дапамозе музея была створана экспазіцыя, прысвечаная гета ў перыяд Другой сусветнай вайны, якое знаходзілася падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі гэтага замка.

Навуковыя даследаванні

Музей рэгулярна публікуе матэрыялы навуковых даследванняў. За гады яго існавання сумесна з рознымі навуковымі ўстановамі рэспублікі былі выдадзены 8 кніг, некаторыя з якіх перакладзены на нямецкую і англійскую мовы.

У кнізе «Праведнікі народаў сусвету Беларусі» (2003 год) упершыню былі прадстаўлены ўсе дадзеныя аб тых, хто ратаваў габрэяў у гады Катастрофы еўрапейскага яўрэйства. Спісы яўрэяў-партызан апублікаваны ў кнізе «Усталі мы плячом да пляча. Яўрэі ў партызанскім руху Беларусі. 1941—1944 гг.» (2005).

Вялікі рэзананс у чытачоў выклікала кніга «Калі словы крычаць і плачуць…», дзе апублікаваныя дзённікі 1943—1946 гадоў былых вязняў Мінскага гета, партызан — маці і дачкі Брук. Да 65-годдзя з дня знішчэння Мінскага гета выйшла кніга «Выжыць — подзвіг» (2008 год), у якой апублікаваны ўспаміны былых вязняў Мінскага гета і дакументы аб Мінскім гета з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь была выдадзена кніга дакументаў і матэрыялаў «Сведчаць каты. Знішчэнне яўрэяў на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944 гг.» У ёй прадстаўлены архіўныя дакументы аб знішчэнні яўрэяў і апублікаваны спіс месцаў масавых забойстваў яўрэяў на ўсёй тэрыторыі рэспублікі з указаннем колькасці забітых, даты расстрэлу і дакументальнай крыніцы, адкуль была ўзятая гэтая інфармацыя.

Узаемадзеянне з моладдзю

Музэй праводзіць вялікую працу з настаўнікамі і навучэнцамі агульнаадукацыйных школ па тэме Халакосту і гісторыі габрэяў Беларусі. Сумесна з Грамадскім аб’яднаннем «Рэспубліканскі фонд „Халакост“» у 2003 і 2008 годзе былі праведзены рэспубліканскія конкурсы сярод настаўнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў на тэму: «Халакост. Гісторыя і сучаснасць. Урокі талерантнасці», у якіх удзельнічала звыш 2000 чалавек з розных гарадоў і вёсак Беларусі.

Разам з моладдзю з розных яўрэйскіх арганізацый музей удзельнічае ў маладзёжных праграмах адукацыйна-асветніцкага характару.

Зноскі

  1. Абшчыны — сябры Фонду
  2. Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі(недаступная спасылка)
  3. Габрэйскія абшчыны Беларусі Архівавана 10 чэрвеня 2015.
  4. Минский еврейский общинный дом (МЕОД). Музей истории и культуры евреев Беларуси
  5. М. Кузьміч. Нельга забыцца… Архівавана 23 чэрвеня 2012.
  6. В. Рубинчик. Еврейское и рядом (2)
  7. Союза белорусских еврейских общественных объединений и общин. Музей истории и культуры евреев Беларуси
  8. Расстраляная літаратура(недаступная спасылка)
  9. 8 кастрычніка 2010 года ў Бабруйску
  10. Музей истории и культуры евреев Беларуси просит общественность оказать содействие в поиске мест гибели жертв Холокоста и в увековечении их памяти
  11. Музей истории и культуры евреев Белоруссии обращается за помощью
  12. Сёння спаўняецца 65 гадоў з дня знішчэння апошніх вязняў Мінскага гета

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музеі Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Халакост у Беларусі
Катэгорыя·Яўрэі ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта