wd wp Пошук:

Вадзім Мікалаевіч Акапян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акапян.

Вадзім Мікалаевіч Акапян (нар. 23 студзеня 1963, Калінінград) — дырэктар Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі (2012-2019), старшыня беларускага Грамадскага аб’яднання Рэспубліканскі фонд «Халакост» (2012-2019), намеснік старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (2016-2021).

Біяграфія

Вадзім Акапян нарадзіўся ў Калінінградзе ў 1963 годзе. Бацька — Акапян Мікалай Аракелавіч, кіроўца, маці — Акапян (Клігер) Фаіна Гершэн-Гецелеўна, бухгалтар. У 1964 годзе сям’я пераехала ў Віцебск.

У 1985 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Пасля заканчэння працаваў у Мінску на прадпрыемствах электроннай прамысловасці. У 2016 годзе таксама атрымаў ступень бакалаўра на гістарычным факультэце Адкрытага універсітэта Ізраіля beru.

З 2012 па 2019 год займаў пасаду дырэктара Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі[1][2][3][4][5]. У гэты ж перыяд з’яўляўся старшынёй Грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі фонд „Халакост“»[6][7][8].

З 2016 да 2021 года быў намеснікам старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын[9][10].

З 2014 года да цяперашняга часу — намеснік старшыні Мемарыяльнага камітэта па захаванні памяці аб ахвярах Халакосту beru ў Рэспубліцы Беларусь[11].

Жанаты, двое дзяцей.

Публікацыі і фільмаграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Музеи Беларуси. Музей истории и культуры евреев Беларуси
  2. Шидловская С. Музей истории и культуры евреев Беларуси в канун черной даты — 70-летия со дня уничтожения Минского гетто
  3. 22 июня: итоги Форума «Друзей Городка»
  4. На улице Клары Цеткин в Минске нашли надгробные камни Советская Белоруссия № 232 (24613), 5 декабря 2014
  5. Бордовская И. Почему в центре Минска под открытым небом лежат могильные плиты?, Комсомольская правда, 8/10/2015
  6. Галіна Абакунчык. Мэмарыял у Трасьцянцы: грошы ёсьць, справы — няма
  7. Что сделают с еврейскими могильными плитами, найденными при стройке в Минске
  8. Жабинский А. В. Осмысление феномена Холокоста в белорусской культуре, стр. 395
  9. Белорусский фонд мира. Научно-практическая конференция
  10. Праздник города Копыля. Увековечили память Менделе Мойхер-Сфорима
  11. Фонд имени Саймона Марка Лазаруса по сохранению памяти о жертвах Холокоста в Республике Беларусь
  12. Национальный архив Республики Карелия, фонд П-779, вопіс 68, справа 33, старонкі 42, 48-49

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінінградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»