wd wp Пошук:

Мсціслаў Раманавіч Стары

Мсціслаў Раманавіч, у хрышчэнні Барыс, пазней вядомы як Стары (? — 2 чэрвеня 1223) — князь пскоўскі (з 1179), белгародскі (1206), смаленскі (11971214), вялікі князь кіеўскі (12141223). Сын Рамана Расціславіча і дочкі Святаслава Ольгавіча; паходзіў з смаленскай галіны Манамахавічаў.

Біяграфія

Вядомы з 1177 года, калі са сваім дзядзькам Рурыкам Расціславічам і старэйшым братам Яраполкам пацярпеў паражэння ад полаўцаў у бітве каля Растоўца.

У 1178 годзе бацька паслаў яго на дапамогу віцебскаму князю Усяславу Васількавічу супраць Мсціслава Расціславіча. Раман, старэйшы у родзе смаленскіх князёў, такім чынам блакіраваў ініцыятыву Мсціслава і наўгародцаў развязаць вайну.

У 1185 годзе Мсціслаў удзельнічаў у паходзе супраць полаўцаў, якія скончыліся перамогай на Хароле.

У 1195 годзе, калі Ольгавічы арганізавалі паход на Віцебск і на шляху сталі рабаваць смаленскія землі, Мсціслаў быў пасланы сваім дзядзькам Давыдам на чале смаленскага войска супраць чарнігаўцаў. Удар смалян меў поспех (у т.л. загінуў Давыд, сын старадубскага кн. Алега Святаславіча), але ў тыл смалянам ударылі саюзныя чарнігаўцам палачане і бітва была прайграна, Мсціслаў трапіў у палон.

Пасля смерці ў 1197 годзе смаленскага князя Давыда Расціславіча, дзядзькі Мсціслава Раманавіча, ён стаў смаленскім князем і далучыў Мсціслаўскае княства да Смаленскага, захаваўшы яго аднак як удзел. У 1212 годзе яго стрыечны брат Мсціслаў Мсціславіч, які княжыў у Ноўгарадзе, у саюзе са смалянамі пасадзіў на кіеўскае княжанне Інгвара Яраславіча, пасля смерці якога кіеўскім князем стаў Мсціслаў Раманавіч. Абодва Мсціславы арганізавалі савет рускіх князёў у Кіеве перад першым паходам на мангола-татараў. У асноўнай частцы бітвы на Калцы не ўдзельнічаў, застаючыся на правым беразе ракі ва ўмацаваным лагеры. Праз 3 дні быў захоплены ў палон і забіты.

Дзеці

Зноскі

  1. 1 2 Л.Войтович КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ CXIДНОЇ ЄВРОПИ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеве
Катэгорыя·Князі пскоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1223 годзе
Катэгорыя·Вялікія князі кіеўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнай Русі
Катэгорыя·Князі смаленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Расціславічы Смаленскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»