wd wp Пошук:

Мсціслаў Ізяславіч

Мсціслаў Ізяславіч (памёр у 1069[1]) — князь наўгародскі ў 10541067 гадах, Полацкі ў 1069 годзе, сын Ізяслава Яраславіча.

Біяграфія

У 1054 годзе, пасля смерці Яраслава Мудрага, наўгародскі князь Ізяслаў стаў вялікім князем кіеўскім, а ў Ноўгарадзе пакінуў князем свайго сына Мсціслава.

Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, па мянушцы Чарадзей, у 1065 годзе здзейсніў набег на Пскоў, які пратрымаў у аблозе, але не ўзяў, а ў 1067 годзе на беразе ракі Чарэхі ён разбіў войска князя Мсціслава Ізяславіча і заняў Ноўгарад. Ноўгарад напалову быў спалены. Усяслаў захапіў палонных і зняў з наўгародскага Сафійскага сабора званы, прыхапіўшы да сябе ў княства абразы і начынне наўгародскіх цэркваў. Пасля гэтага Мсціслаў збег у Кіеў да бацькі.

Вядома таксама, што яго бацька Ізяслаў, вярнуўшыся з Польшчы ў 1069 годзе, паслаў Мсціслава наперадзе сябе ў Кіеў, дзе Мсціслаў учыніў расправу над завадатаямі паўстання, прычым вінаватых выгнання яго бацькі Ізяслава Яраславіча перабіў альбо асляпіў.

У 1069 годзе, пасля перамогі над князем Усяславам Брачыславічам, атрымаў ад бацькі княжацкі прастол у Полацку, дзе неўзабаве і памёр[2].

Шлюб і дзеці

Імя жонкі Мсціслава невядома. У яго быў прынамсі адзін сын:

Зноскі

  1. Татищев В. Н. История Российская — М., 1963. — Т. 2. — С. 68.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 537

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XI стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Князі полацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Памерлі ў 1069 годзе
Катэгорыя·Князі наўгародскія