wd wp Пошук:

Мошэ Сафдзі

Мошэ Сафдзі (англ.: Moshe Safdie; нар. 14 ліпеня 1938, Хайфа, Палесціна (цяпер Ізраіль)) — ізраільскі, канадскі і амерыканскі архітэктар.

Біяграфія

Мошэ Сафдзі нарадзіўся ў 1938 годзе Хайфа, старэйшы сын у сям’і выхадцаў з Сірыі. Бацька, Лявон, ураджэнец Алепа, гандляр тэкстылем. Маці, Рахель, з сям’і выхадцаў з Алепа, якая пасялілася ў Англіі, працавала сакратаром. Бацькі пазнаёміліся і пачалі сямейнае жыццё ў Палесціне. Ва ўзросце 15 гадоў Мошэ Сафдзі пераехаў разам з бацькамі ў Манрэаль (Канада). Скончыў Універсітэт Мак-Гіла па спецыяльнасці «Архітэктура» ў 1961 годзе і практыкаваўся пад кіраўніцтвам Луіса Кана ў Філадэльфіі.

Калі яму было 24 гады, яго дыпломная праца была абрана для ажыццяўлення на Сусветнай выставе 1967 года (Expo 67), якая праходзіла ў Манрэалі. Гэты праект пад назвай Хабітат 67 (англ.: Habitat 67), уяўляе сабой жылы комплекс, збудаваны з аб’ёмных элементаў, якія ўстаноўлены на месца падобна блокам канструктара Lego. У 1967 годзе Мошэ вярнуўся ў Ізраіль, дзе ўдзельнічаў у аднаўленні старога Іерусаліма. У 1978 годзе пераехаў у ЗША ў сувязі з выкладаннем у Гарвардскім універсітэце.

Пражывае ў Кембрыджы (Масачусетс, ЗША), з’яўляецца грамадзянінам Канады, Ізраіля і Злучаных Штатаў. Яго кампанія Moshe Safdie and Associates, Inc. мае філіялы ў Таронта і Іерусаліме.

Зноскі

  1. Moshe Safdie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Moshe Safdie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 https://www.safdiearchitects.com/people/moshe-safdie Праверана 15 жніўня 2019.
  4. https://www.britannica.com/biography/Moshe-Safdie
  5. 1 2 3 sapere.it Праверана 15 жніўня 2019.
  6. https://www.aadfi.it/?accademico=safdie-moshe Праверана 15 жніўня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Афіцэры Нацыянальнага Ордэна Квебека
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хайфе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Мак-Гіла
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў