.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Морыц Ляйтнер (ням.: Moritz Leitner; нар. 8 снежня 1992, Мюнхен, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца швейцарскага клуба «Цюрых».
Ляйтнер дэбютаваў за клуб «Мюнхен 1860» 14 жніўня 2010 года, калі выйшаў на замену ў матчы Кубка Германіі супраць каманды «Верль».
У студзені 2011 года ён перайшоў у дортмундскую «Барусію», з якой падпісаў кантракт да 2015 года, але адразу быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Аўсбург». У наступным сезоне паказаў сябе яскравым цэнтральным паўабаронцам з добрым дрыблінгам, выдатнай здольнасцью раздаваць перадачы і хутка пераходзіць у контратаку. Але ў наступным сезоне 2012/13, у якім «Барусія» дайшла да фінала Лігі чэмпіёнаў УЕФА, Ляйтнер не змог заваяваць месца ў стартавым складзе, у першую чаргу з-за моцных канкурэнтаў, як Ілкай Гюндаган, Нуры Шахін і Марыа Гётцэ. 14 чэрвеня 2013 года стала вядома, што Ляйтнер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да лета 2017 года і два наступных сезона правядзе на правах арэнды ў «Штутгарце», пры гэтым «Барусія» будзе мець магчымасць вярнуць футбаліста моладзевай зборнай Германіі пасля завяршэння першага года арэнды.
Улету 2015 года вярнуўся ў «Барусію», а ў жніўні 2016 года перайшоў у італьянскі «Лацыа»[3]. Аднак, у складзе «Лацыа» за паўгады правёў толькі 2 матчы ў Серыі A, і ў студзені 2017 года вярнуўся ў Германію, стаўшы іграком «Аўсбурга»[4]. У студзені 2018 на правах арэнды далучыўся да англійскага «Норвіч Сіці»[5]. У чэрвені 2018 года стаў іграком «Норвіч Сіці» на трывалай аснове. У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе і не з’яўляўся на полі.
У жніўні 2021 года перайшоў у швейцарскі «Цюрых».
Ляйтнер гуляў за зборныя Германіі розных узростаў, а таксама за зборную Аўстрыі да 17 гадоў.
«Барусія» Дортмунд:
«Норвіч Сіці»:
«Цюрых»: