wd wp Пошук:

Морыц Бляйбтрой

Морыц Бляйбтрой (ням. Moritz Bleibtreu, нар. 13 жніўня 1971, Мюнхен) — нямецкі акцёр

, сын актрысы Монікі Бляйбтрой і акцёра Ганса Брэнера.

Біяграфія

Морыц Бляйбтрой нарадзіўся ў Мюнхене, вырас у Гамбургу. Будучы сынам акцёраў, ужо дзіцем пачаў здымацца ў тэлевізійных фільмах. У 11-м класе кінуў школу. Наведваў акцёрскія курсы ў Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Германію, граў у тэатры, здымаўся на тэлебачанні.

Шырокую вядомасць Морыцу Бляйбтрою прынеслі кінафільмы «Дастукацца да нябёсаў» Яна Томаса, «Бяжы, Лола, бяжы» Тома Тыквера і «Месяцавы тата» Бахціяра Худайназарава. У 1998 годзе прыняў рашэнне не здымацца больш у тэлефільмах. І з тых часоў сапраўды не ўдзельнічаў ні ў адным тэлевізійным праекце.

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124512887 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Moritz Bleibtreu // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124512887 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 13 жніўня
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
Нарадзіліся ў 1971 годзе
Акцёры Германіі
Акцёры паводле алфавіта
Асобы
Нарадзіліся ў Мюнхене
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных