wd wp Пошук:

Мова Фэст

«Мо́ва Фэст» — беларускі фестываль, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Адбыўся 22 лютага 2020 года ў мінскім культурным хабе «ОК16», працавала 6 тэматычных пляцовак.[1] Асноўнымі мэтамі сталі паказ і расповяд пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў, збор разам бізнесу і грамадскіх ініцыятываў, актывістаў і творчай інтэлігенцыі, НДА і актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову, дэманстрацыя рэчаў, з’яваў, вырабаў, розных прадуктаў і мастацкіх твораў, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове, прэзентацыя разнапланавасці і разнастайнасці носьбітаў беларускай мовы.[2] Хэдлайнерам музычнай часткі стаў гурт «Volski».

Зноскі

  1. Mova fest(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  2. Гезгало, Сергей. «Драйвово». Более 10 тысяч человек побывали на «Мова Фэсте» в Минске ВИДЕО(руск.) , Наша Ніва (22.02.2020 / 21:04). Праверана 14 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Беларуская мова ў Беларусі
Катэгорыя·Падзеі 22 лютага
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Люты 2020 года
Катэгорыя·Фестывалі Беларусі
Катэгорыя·2020 год у музыцы
Катэгорыя·2020 год у Мінску