wd wp Пошук:

Мечыслаў Браніслававіч Касцюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцюк. Мечыслаў Браніслававіч Касцюк (нар. 9 жніўня 1952, в. Саваздзякі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Стаўрапольскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграномэканаміст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (партыйнае і савецкае будаўніцтва), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў мадэльшчыкам на заводзе «Чырвоны металіст» у горадзе Стаўрапалі. Працаваў аграномам калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Дзятлаўскага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў другім і першым сакратаром Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела, другім сакратаром Дзятлаўскага райкама КПБ. Займаў пасады старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама, старшыні Слонімскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)