Мора Змяі (лац.: Mare Anguis) — месяцавае мора на бачным боку Месяца. Мае ў дыяметры 150 кіламетраў[1]. Размешчана на паўночны ўсход ад мора Крызісаў[2] побач з кратэрам Эймарт. Сфармавана ў Нектарскі перыяд[3]. Як і большасць месяцавых мораў, мора Змяі ўяўляе сабой раўніну, запоўненую застылай базальтавай лавай, з-за чаго выглядае цёмным[3].