wd wp Пошук:

Маскон

Радыяльныя гравітацыйныя анамаліі на паверхні Месяца.
Тапаграфічная выява (ўверсе) і гравітацыйнае поле месяцавага Мора Сміта, якое змяшчае значны маскон.

Маскон (ад англ. mass concentration — «канцэнтрацыя масы») — рэгіён літасферы планеты або натуральнага спадарожніка, які выклікае станоўчыя гравітацыйныя анамаліі. Масконы былі выяўлены і лакалізаваны па абурэннях у рухах штучных спадарожнікаў Месяца. Часцей за ўсё масконы размешчаны пад месяцавымі морамі, якія маюць круглявую форму.

Гісторыя адкрыцця

Масконы былі адкрыты Полам Мюлерам і Уільямам Шёгрэнам[1], супрацоўнікамі Лабараторыі рэактыўнага руху NASA (Jet Propulsion Laboratory), у 1968 г., у выніку скрупулёзнага аналізу параметраў арбіты аўтаматычных станцый Лунар арбітэр. З прычыны асаблівай важнасці праграмы высадкі чалавека на Месяц, у НАСА была створана спецыяльная каманда з мэтай растлумачыць адхіленні ў траекторыі касмічнага апарата Lunar Orbiter, які выкарыстоўваўся для эксперыментальнай праверкі разлікаў навігацыі пілатуемых караблёў праекта Апалон. Адхіленні арбіты перавышалі разліковыя ў 10 разоў (2 км замест 200 м), што давала памылку ў месцы прылунення ў 100 разоў і пагражала бяспекі экіпажа. Гравітацыйныя абурэнні ў полі прыцягнення Месяца добра тлумачылі такія паводзіны штучнага спадарожніка. William Wollenhaupt і Emil Schiesser з цэнтра кіравання НАСА ў Х’юстане разлічылі папраўку, якая дазволіла Апалону-12 сесці ў 160 м ад сваёй мэты — касмічнага апарата Surveyor 3, які прылуніўся двума гадамі раней.

Пазней, па дадзеных апарата Lunar Prospector, атрыманых у 1998-1999 гг., была складзена падрабязная карта месяцавых масконаў. Масконы размешчаны ў асноўным пад вялікімі круглявымі морамі: Дажджоў, Аблокаў, Яснасці, Крызісаў, Нектару, Вільготнасці, пад Усходнім, а таксама ў галіне паміж Залівам Спякоты і Цэнтральным Залівам.

Паходжанне

Існавала тры версіі паходжання масконаў:

Вельмі імаверна, што масконы існуюць на Марсе і Меркурыі.

Зноскі

  1. Paul Muller and William Sjogren (1968). “Mascons: lunar mass concentrations”. Science 161: 680-684.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Планеталогія
Катэгорыя·Гравітацыя