wd wp Пошук:

Мескалін

Мескалін — псіхадэлік, энтэген, алкалоід з групы фенілэтыламінаў. Сістэматычная назва — 2 - (3,4,5-трыметоксіфеніл)-этыламін. У невялікіх колькасцях змяшчаецца ў кактусах роду Lophophora (Lophophora williamsii) і Trichocereus (Trichocereus pachanoi, Trichocereus peruviana), сінтэзуецца штучным шляхам з галавай кіслаты, таксама можа быць сінтэзаваны з ваніліну. У большасці краін вытворчасць і распаўсюд мескаліну забароненыя законам (у тым ліку ў Беларусі).

мескалін у парашку

Гісторыя

Аб галюцынагенных уласцівасцях некаторых кактусаў здаўна ведалі індзейцы розных плямёнаў і ўжывалі гэтыя расліны падчас рэлігійных цэрымоній.

Упершыню мескалін быў атрыманы з кактуса пеёт 23 лістапада 1897 нямецкім хімікам Артурам Хефтэрам. Пазней, у 1919 у Эрнст Спаз ўпершыню сінтэзаваў мескалін хімічным шляхам.

Акрамя пеёта, мескалін змяшчаецца таксама ў кактусах Сан-Педра, якія больш папулярныя, чым пеёт, бо вырастаюць хутчэй за апошні.

У 1927 ў Германіі была апублікаваная першая навуковая праца, прысвечаная эфектам мескаліну «Der Meskalinrausch».

У маі 1953 Олдас Хакслі ўпершыню каштуе мескалін ў дозе 400 мг і ў 1954 публікуе эсэ «Дзверы ўспрымання», якое апісвае яго эксперымент.

У лабараторных умовах мескалін быў сінтэзаваны амерыканскім хімікам рускага паходжання Аляксандрам Шульгіным. Апісанне сінтэзу, уплыў рэчыва на чалавека і рэкамендаваныя дозы ён апублікаваў у сваёй кнізе PiHKAL.

Дозы і працягласць

Сярэдняя доза для пераральнага ўжывання ў мескаліна гідрахларыду складае 300 мг. Эфекты пачынаюць праяўляцца праз 45-60 хвілін пасля ўжывання. Пік актыўнасці доўжыцца каля 4 гадзін, пасля чаго ідзе спад працягласцю 4 гадзіны. Сульфат мескаліну крыху менш актыўны пры той жа дозе.

Эфекты

Псіхатропныя эфекты

Пабочныя эфекты

У літаратуры

У кіно і на тэлебачанні

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы без шчыльнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Злучэнні азоту
Катэгорыя·Аміны
Катэгорыя·Арганічныя рэчывы
Катэгорыя·Фенілэтыламіны
Катэгорыя·Алкалоіды