wd wp Пошук:

Нестар

Нестар (грэч.: Νέστωρ), герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, цар Піласа. Сын Нелея, унук Пасейдона. Паводле «Іліяды» Гамера Нестар — адзін з правадыроў грэчаскага войска ў Траянскай вайне, сярод якіх ён вылучаецца мудрасцю і красамоўствам. З-за старасці Нестар амаль не ўдзельнічае ў баях, але дапамагае грэкам разумнымі парадамі. У «Адысеі» Нестар расказвае сыну Адысея Тэлемаху аб вяртанні грэкаў з-пад Троі. У сусветнай літаратуры імя Нестара стала сімвалам мудрай старасці.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Героі старажытнагрэчаскіх міфаў