wd wp Пошук:

Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку

Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку (польск.: Uniwersytet Medyczny w Białymstoku) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Беластоку.

Агульная характарыстыка

Дзярдаўная вышэйшая навучальная ўстанова медыцынскага профілю была створана 3 лютага 1950 года. Да 2008 года вучэльня называлася Медыцынскай акадэміяй у Беластоку.

Да 2000 года ва ўніверсітэце вучонае званне прафесара атрымалі 189 чалавек, ступень доктара хабілітаванага - 255 челавек і доктарскую ступень - 1586 чалавек. Універсітэт прысвоіў званне доктара honoris causa 42 людзям, навучаў многіх лекараў з краін, якія развіваюцца, у асноўным з Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

У цяперашні час у склад навукова-педагагічнага персаналу вучэльні ўваходзяць 816 выкладчыкаў, у тым ліку 128 прафесараў, 141 доктар хабілітаваны і 372 доктара медыцыны. Яны прадстаўляюць амаль усе спецыяльнасці медыцынскай навукі, стаматалогіі, фармацыі і медыцынскай аналітыкі. Амаль 90 % прафесараў і хабілітаваных дактароў, якія ў цяперашні час працуюць ва ўніверсітэце, з’яўляюцца выпускнікамі гэтай жа вучэльні. Больш за 30 выпускнікоў Медыцынскага ўніверсітэта ў Беластоку, прафесараў і дактароў навук выконваюць кіруючыя функцыі ў іншых медыцынскіх універсітэтах, інстытутах і медыцынскіх установах, па ўсёй Польшчы і за мяжой.

Структура

Факультэты

Іншыя структурныя адзінкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1950 годзе
Катэгорыя·Беласток
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта