.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Маціяс Лукас Гінтэр (ням.: Matthias Ginter; нар. 19 студзеня 1994, Марх, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца клуба «Фрайбург» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нямецкай зборнай, пераможца Кубка канфедэрацый 2017.
21 студзеня 2012 года Гінтэр дэбютаваў у складзе «Фрайбурга» ў матчы супраць «Аўгсбурга», замяніўшы на 70 хвіліне Антона Пуціла, у дэбютнай жа гульне Гінтэр забіў свой першы гол на 88 хвіліне, які апынуўся пераможным для сваёй каманды[2]. Гэты гол зрабіў яго самым маладым іграком у гісторыі клуба з Брайсгау, якія забілі гол у матчах Бундэслігі. Папярэдні рэкорд належаў Дэнісу Аога. 23 студзеня, праз два дня пасля дэбюту, Гінтэр падпісаў з «Фрайбургам» прафесійны кантракт[3]. У сезоне 2012-2013 замацаваўся, як лідар «Фрайбурга», пасля гэтага сезона застаўся ў камандзе нягледзячы на інтарэс да іграка з боку «Баварыі». Правёў фантастычны сезон 2013/14, у якім стаў адным з лепшых абаронцаў Бундэслігі, і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі.
17 ліпеня 2014 года Гінтэр перайшоў у дортмундскую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2019 года[4], па неафіцыйным дадзеным сума трансферу склала каля 10 млн еўра. Дэбютаваў у новым клубе 13 жніўня 2014 года ў матчы Суперкубка Германіі супраць «Баварыі» (2:0). Пазней здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе дортмундцаў.
У ліпені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Гінтэра ў мёнхенгладбахскую «Барусію»[5]. У маі 2022 года «Фрайбург» абвясціў аб вяртанні Гінтэра з сезона 2022/23.
«Фрайбург»:
«Барусія» Дортмунд:
Германія:
Прыватныя: