wd wp Пошук:

Мацей Карскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карскі. Мацей Карскі (польск.: Maciej Karski; 24 лютага 1662, Добжынская зямля Польшча — 10 лютага 1717, Вільня) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, вучоны, педагог.

Верагодна, сын Казіміра Карскага і Ганны Радаеўскай[1]. Уступіў у Таварыства Ісуса 30 жніўня 1680 г. у Вільні. Вывучаў паэтыку і рыторыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме, філасофію ў Віленскай акадэміі (1683—1686) і тэалогію і права ў Варшаве (1689—1693)[2]. Выкладаў рыторыку ў Плоцку (1688—1689, 1693—1694) і Варшаве (1694—1695), філасофію ў Полацку (1696—1699). У Віленскай акадэміі абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі[2]. Быў прафесарам кананічнага права і схаластычнай тэалогіі, а таксама прэфектам школ у Варшаве (1700—1708)[1].

Пад час Вялікай Паўночнай вайны выступаў у падтрымку Станіслава Ляшчынскага, а потым дабіваўся згоды паміж варагуючымі магнацкімі групоўкамі (у тым ліку паміж віленскім біскупам Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім і вялікім гетманам літоўскім Людвікам Канстанцінам Пацеем)[2].

Рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1709—1710) і Віленскай акадэміі (1710—1713). Адрадзіў дзейнасць акадэміі пасля спусташальнай акадэміі 1710 г. і аднавіў яе бібліятэку. Правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1713—1716), прэпозіт у Доме прафесаў у Вільні (1716—1717)[1].

У час, калі праходзіў курс тэалогіі, па рэкамендацыі выкладчыка права А. Краснадэмбскага яму даручылі падрыхтаваць да друку чацвёртага выдання Статута Вялікага княства Літоўскага (Вільня, 1693). Дзякуючы гэтай працы набыў вядомасць «знаўцы айчынных законаў». Шляхцічы часта выбіралі яго палюбоўным суддзёй, каб не звяртацца да Трыбунала ВКЛ[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 3 4 Пазднякоў, В. Карскі Мацей / В. Пазднякоў // Электронная энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Рэктары Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1662 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1717 годзе