wd wp Пошук:

Матэа Малінары

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малінары. Матэа Малінары (італ.: Matteo Molinari, польск.: Mateusz Molinari, лац.: Matthaeus Molinari; 20 верасня 1778, Мілан — 19 лістапада 1861, Старая Весь, Галічына) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар тэалогіі, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 4 кастрычніка 1804 г. у Полацку і наступныя два гады праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Прафесар французскай мовы ў Оршы (1806—1807) і рэгент канвікта ў Віцебску (1807—1811)[1]. У 1811—1814 гг. у складзе групы з 12 місіянераў накіраваны ў Адэскую місію, дзе была разгорнута апостальская дзейнасць сярод мясцовых італьянскіх і нямецкіх эмігрантаў[2][3].

У 1814 г. вярнуўся на Беларусь. 2 лютага 1815 г. склаў апошнія зарокі. Працаваў у Полацкай езуіцкай акадэміі: прафесар Св. Пісання, царкоўнай гісторыі і старажытнаяўрэйскай мовы (1814—1816), старажытнаяўрэйскай, грэчаскай і французскай моў (1818—1819), старажытнаяўрэйскай і грэчаскай моў і нямецкай літаратуры (1819—1820); дэкан факультэта моў (1815—1817, 1818—1820) і цэнзар тыпаграфіі (1816—1817). У 1817—1818 гг. быў рэгентам канвікта ў Оршы[1].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) накіраваўся ў Італію. Але ў 1823 г. пераехаў на Галічыну, дзе выкладаў Св. Пісанне, старажытнаяўрэйскую і грэчаскую мовы ў Старой Весі (1823—1826) і Тынцы (1826—1831). Апошнія дзесяцігоддзі жыцця пакутваў на хранічную хваробу[4].

Памёр у Старой Весі 19 лістапада 1861 г.[4]

Зноскі

  1. 1 2 Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  2. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 402—405.
  3. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 183—184.
  4. 1 2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Бжазоўскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мілане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1861 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня