wd wp Пошук:

Матуа

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Выгляд з мора

Востраў Ма́туа (рус. Матуа) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 52 км².

Прырода і геаграфія

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Выцягнуты ў форме авалу з паўночнага захада на паўднёвы ўсход. Даўжыня — каля 11 км. Шырыня — 6,4 км. Значную частку вострава займае актыўны вулкан Сарычава (1497 м.). Значных наземных вадатокаў няма. Адзіная рака з пітной вадою на паўднёвым усходзе вострава. Берагі часткова пясчаныя. Дзве зручныя для марскіх суднаў бухты.

Раслінны свет не багаты. Сустракаюцца зараснікі алешыны. Жывёльны свет прадстаўлены ластаногімі і птушкамі. Наземныя звяры — лісы і шматлікія грызуны.

Каля Матуа знаходзіцца востраў Тапарковы.

Гісторыя

Першымі насельнікамі вострава былі айны, якія і далі яму назву Матуа («малыя вогненныя залівы»).

У 1875 г. далучаны да Японіі. Да пач. XX ст. карэнных жыхароў перасялілі на востраў Шыкатан. Матуа выкарыстоўваўся японскімі рыбаловамі. У 1930—1945 гг. на ім знаходзілася буйная ваенная база.

З 1945 г. у складзе СССР як частка Расійскай федэрацыі. У савецкі час дзейнічала памежная застава. З 1998 г. востраў ненаселены. Захаваліся шматлікія рэшткі знаходжання японскіх і савецкіх ваенных, у тым ліку падземныя будынкі. Рэшткі савецкіх пасёлкаў Губанава і Сарычава.

Адным з найбольш актыўных сучасных даследчыкаў прыроды і гісторыі вострава з’яўляецца выхадзец з Беларусі Яўген Верашчага.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Курыльскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ахоцкага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна