wd wp Пошук:

Траецкая вежа

Траецкая вежа

Траецкая вежа (раней - Багаяўленская, Рызапалажэнская, Знаменская, Карэтная) — вежа з варотамі пасярэдзіне паўночна-заходняй сцяны Маскоўскага Крамля, звернутая да Аляксандраўскага саду.

Апісанне

Траецкая вежа - самая высокая вежа Крамля. Вышыня вежы ў цяперашні час разам з зоркай з боку Аляксандраўскага саду складае 80 м.

Да брамы Траецкай вежы вядзе Траецкі мост, абаронены Кутаф’ей вежай. Вароты вежы служаць галоўным уваходам для наведвальнікаў Крамля.

У Траецкай вежы базуецца Прэзідэнцкі аркестр Расіі.

Гісторыя

Пабудаваная ў 1495-1499 гг. італьянскім архітэктарам Алевізам Фразіным Міланцам (італ. Aloisio da Milano). Вежа называлася па-рознаму: першапачатковая назва - Багаяўленская, затым Рызапалажэнская, Знаменская (у гонар размешчаных на тэрыторыі Крамля сабораў) і Карэтная (у гонар карэтнага двара). Сваю цяперашнюю назву атрымала У 1658 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча ад падворку Траецкага манастыра. У двухпавярховай аснове вежы ў XVI-XVII стагоддзях размяшчалася турма. З 1585 па 1812 на вежы знаходзіўся гадзіннік.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Маскоўскі Крэмль