wd wp Пошук:

Марыя Чарноўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарноўская. Марыя Чарноўская — беларуская фалькларыстка і этнограф пачатку 19 ст. Жыла ў Вільні. Запісвала беларускія песні і абрады ў в. Губеншчына (цяпер Крычаўскі раён Магілёўскай вобласці).

Аўтар артыкула «Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага ладу на Белай Русі» ў часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік», 1817, т. 6); у перакладзе на рускую мову ён друкаваўся ў «Вестнике Европы»(руск.) бел. (1818, ч. 102) і «Северном архиве» (1822, ч. 4). Упершыню дала ў арыгінальным вымаўленні беларускія народныя песні з нотамі і навуковымі каментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу і інш. святы, вобразы народный міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў. Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларускага народа, пры гэтым падкрэсліла, што яе галоўным носьбітам з’яўляецца сялянства — захавальнік старадаўніх традыцый. У цэнтр мясцова-краязнаўчай праблематыкі яна ставіла фальклорна-этнаграфічны аспект.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Постаці Вільнюса
Катэгорыя·Жанчыны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара