wd wp Пошук:

Марыя Чапская

Марыя Гутэн-Ча́пская (польск.: Maria Czapska; 6 лютага 1894, Прага, Чэхія, Аўстра-Венгрыя — 11 чэрвеня 1981) — польскі гісторык, літаратар. Доктар філасофіі (1928).

Біяграфічныя звесткі

З роду Чапскіх, дачка графа Ежы Эмерыкавіча Гутэн Чапскага (1861—1930) ад яго жонкі графіні Юзэфы-Леапальдзіны фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903).

У сваіх успамінах пра жыццё ў Прылуках Марыя Чапская пісала пра мясцовых службоўцаў, чыім дзецям яны давалі ўрокі польскай мовы, рэлігіі і рахунказнаўства[4]:

" Бацькі нашых вучняў вельмі дбалі пра польскую мову, хоць паміж сабой размаўлялі па-беларуску і не мелі выразнай нацыянальнай свядомасці: на пытанне — ці з’яўляецеся палякамі, адказвалі што з’яўляюцца «тутэйшымі», ведалі сваю адметнасць, але каталіцтва і польскасць былі «панскімі», і гэта іх прыцягвала. «Нашай мовы нам вучыць не трэба — бо мы яе ведаем!» — тлумачылі яны. "

Вучылася ў Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах. Пасля Другой сусветнай вайны асела ў Парыжы. Вывучала гісторыю Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, літаратуру перыяду рамантызму. Аўтар кнігі «Людвіка Снядэцкая» (1938, 2-е выд. 1958). У кнізе «Еўропа ў сям’і» (1970, 2-е выд. 1989) дала шмат звестак з жыцця Эмерыка Чапскага, дэталёва апісала маёнтак Станькава. Выдала анталогію «Палякі ў СССР, 1939—1942» (1963).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #103434240 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #103434240 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2015.
  4. Некропаль па-над Пціччу № 44 (1483) 31.10.2020 — 06.11.2020 г

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Чапскія
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Памерлі 11 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мезон-Лафіце
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных