wd wp Пошук:

Марыя Ундэр

Марыя Ундэр (эст. Marie Under; 27 сакавіка 1883, Талін, Эстонія — 25 верасня 1980, Стакгольм, Швецыя) — эстонская паэтэса і перакладчык.

Біяграфія

Марыя Ундэр нарадзілася ў сям’і настаўніка Фрыдрыха і Ляены Ундэр, бацькі былі выхадцамі з вострава Хіюмаа. Акрамя Марыі, бацькі мелі яшчэ 4 дзяцей.

У 1891—1900 гадах Марыя вучылася ў прыватнай нямецкай жаночай школе ў Рэвелі. У 1902 годзе яна выйшла замуж і з’ехала ў Маскву, дзе жыла да 1906 года, пасля чаго вярнулася ў Рэвель. Складаць вершы яна пачала ў чатырнаццацігадовым узросце.

Свае вершы, напісаныя на нямецкай мове яна падарыла блізкаму сябру, эстонскаму мастаку Антсу Лайкмаа. Лайкмаа пераканаў паэтку пісаць па-эстонску. 2 жніўня 1904 года газета «Постимеес» апублікавала першы верш Марыі Ундэр. Паэтэса карысталася псеўданімам Муці. У 1917 годзе уступае ў літаратурную суполку Сіўру, у гэты перыяд паэзія Ундэр знаходзіцца пад моцным уплывам сімвалізма. Вершы паэткі становяцца жыццярадаснымі, услаўляюць Каханне і Прыроду. Пасля распаду Сіўру ўваходзіць у суполку Тарапіта. Вялікім поспехам карыстаўся яе зборнік «Санеты», які выйшаў у 1917 годзе.

У 1920—1930-я гады Ундэр была адной з найбуйнейшых эстонскіх майстроў слова.

У 1944 годзе, пры наступе Чырвонай Арміі і выгнанні нямецкіх войскаў з Эстоніі, Марыя з сям’ёй эмігравала ў Швецыю, дзе каля года жыла ў лагеры бежанцаў. У 1945 годзе перабралася ў Стакгольм, дзе працавала ў адным з тэатральных музеяў. Займала варожую да савецкай улады пазіцыю, што паслужыла падставай для замоўчвання яе творчасці ў СССР на доўгія гады.

Памерла ў Стакгольме ў 1980 годзе. Пахавалі яе на Лясных могілках Стакгольме.

Увайшла ў складзены у 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя[5].

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

Некаторыя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119247186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119247186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119247186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Sajandi sada Eesti suurkuju / Koostanud Tiit Kändler. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 2002. — 216 lk. ISBN 998570102X.
  6. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках (Стакгольм)
Катэгорыя·Перакладчыкі Эстонии
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шматмоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта