wd wp Пошук:

Марыя Софія Ануфровіч-Плоская

Марыя Софія АНУФРОВІЧ-ПЛОСКАЯ (псеўданім: Стрыенка; 15 сакавіка 1862, Калінкавічы Мазырскага павета Мінскай губерні — 2 верасня 1922, Кракаў, Польшча) — польская рэвалюцыянерка.

Біяграфія

Паходзіла з сям’і дробнай шляхты. Вучылася на фельчарскіх курсах у Пецярбургу. Мела кантакт з польскімі нелегальнымі арганізацыямі ‘Воля народа’ і ‘Вогнішча’. У 1882 разам з мужам Эдмундам Плоскім пераехала ў Варшаву, дзе ўвайшла ў кіраўніцтва партыі ‘Пралетарыят’, якую ўзначальвала Марыя Багушэвіч. Кіравала дзейнасцю нелегальнай друкарні ‘Воля народа’. У сувязі з арыштам мужа была выслана ў Кракаў з заданнем стварыць там адгалінаванне ‘Пралетарыята’. Была пад наглядам аўстрыйскай паліцыі. 19.12.1883 арыштавана з групай сацыялістаў. 30.3.1884 кракаўскі суд прыгаварыў яе да 4 месяцаў турмы і выдалення за межы Аўстра-Венгрыі. Пасля сканчэння тэрміну пакарання была перададзена царскім уладам і заключана ў 10-ы павільён Варшаўскай крэпасці. 29.7.1885 прыгаворана да 4 гадоў ссылкі. Адбывала яе разам з мужам на Сахаліне. Пасля сканчэння тэрміну ёй забаранілі вяртацца на Радзіму. З 1897 жыла з мужам у Благавешчанску. У 1906 яны разам уцяклі ў Японію, а адтуль у Трыест. З 1907 зноў жыла ў Кракаве. У час 1-й сусветнай вайны даглядала параненых салдат. Пасля вайны кіравала гаспадарнымі курсамі.

Крыніца

  1. 1 2 Maria Zofia Onufrowicz-Płoska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавічах
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных