wd wp Пошук:

Марыя Рэса

Марыя Ангеліта Рэса (нар. 2 кастрычніка 1963, Маніла) — філіпінска-амерыканская журналістка і пісьменніца, сузаснавальнік і генеральны дырэктар навіновага сайта «Rappler (малайск.)бел.». Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру разам з расійскім журналістам Дзмітрыем Муратавым за 2021 год[3]. Першы філіпінскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

Біяграфія

Бацька Марыі Ангеліты памёр, калі ёй быў усяго год. Яе маці выйшла замуж за амерыканца, і Марыя Ангеліта з 1973 года па 1986 год жыла ў ЗША, дзе скончыла Прынстанскі ўніверсітэт.

Марыя Ангеліта вярнулася на радзіму ў 1986 годзе, пасля Жоўтай рэвалюцыі, і пачала працаваць на тэлебачанні. З 1987 па 1995 год яна ўзначальвала бюро CNN у Маніле, а з 1995 па 2005 год узначальвала бюро CNN у Джакарце. З 2005 года яна ўзначальвала службу навінаў філіпінскай тэлекампаніі ABS-CBN, а ў 2011 годзе стварыла і ўзначаліла навіновы сайт «Rappler (малайск.)бел.».

У 2020 годзе яна была асуджана за паклёп у інтэрнэце на падставе спрэчнага філіпінскага закона аб барацьбе з кіберзлачыннасцю. Пераслед Марыі Рэсы быў асуджаны праваабарончымі групамі і журналістамі як замах на свабоду прэсы.

Была ўключана ў спіс Person of the Year 2018 часопіса Time як адзін з журналістаў, якія змагаюцца з фэйкавымі навінамі. 13 лютага 2019 года была арыштаваная па абвінавачванні ў тым, што Rappler апублікаваў нібыта ілжывую навіну пра бізнесмена Вільфрэда Кенга (Wilfredo Keng). 15 чэрвеня 2020 года суд Манілы прызнаў яе вінаватай у паклёпе. Рэса з’яўляецца пастаянным крытыкам прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ, яе арышт і асуджэнне былі расцэненыя многімі ў апазіцыі і міжнароднай супольнасці як палітычна матываваны акт.

Рэса — адна з 25 вядучых фігур у Камісіі па інфармацыі і дэмакратыі, заснаванай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў».

Зноскі

  1. https://www.rappler.com/about-rappler/about-us/6677-the-people-behind-rappler Праверана 18 красавіка 2020.
  2. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  3. Філь, Анна Нобелівську премію миру отримають журналісти Марія Ресса і Дмитро Муратов(укр.) . Deutsche Welle (8 кастрычніка 2021). Праверана 8 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маніле
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро свабоды»
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў