wd wp Пошук:

Радрыга Дутэртэ

Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (тагальск.: Rodrigo Roa Duterte; нар. 28 сакавіка 1945, Маасін, Філіпіны) — філіпінскі юрыст і палітык, 16-ы прэзідэнт Філіпін. Першы прэзідэнт-выхадзец з вострава Мінданаа, чацвёрты нацыянальнасці вісая. Займаў пасаду мэра горада Даваа ў агульнай складанасці больш, чым 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам горада і членам Палаты Прадстаўнікоў Філіпін. 21 лістапада 2015 года абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта Філіпін, і ў 2016 годзе перамог на выбарах[5].

Біяграфія

Сын губернатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 годзе сям’я пераехала ў Даваа.

У 1972 атрымаў юрыдычную адукацыю ў каледжы Сан Бэда. У 1998—2001 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі горада Даваа. Пасля гэтага тройчы пераабіраўся на пасаду мэра горада Даваа. У 2010 годзе саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.

За часы мэрства Радрыга Дутэртэ Даваа ператварылася ў мірны і спакойны горад. Узровень злачыннасці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя тураператары характарызуюць Даваа як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Усходняй Азіі»[6].

За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[6], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патуранне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расследавання[6][7][8]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасць да забойстваў.

У кастрычніку 2021 года Радрыга Дутэртэ абвясціў, што не будзе балатавацца на пасаду віцэ-прэзідэнта ў 2022 годзе і сыдзе з палітычнага жыцця.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Rodrigo (»Rody«) Duterte // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rodrigo Duterte // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  5. Пераможца выбараў на Філіпінах абяцае выкараніць крымінал(нявызн.), Звязда (10 мая 2016). Праверана 10 мая 2016.
  6. 1 2 3 Zabriskie, Phil. The Punisher(англ.)  // Time : часопіс (азіяцкае выданне). — 19 ліпеня 2002.
  7. Philippines: Protect the community from crime - but not at the cost of human rights(англ.) . News and features > News > July 2002. Amnesty International UK (24 ліпеня 2002). Праверана 15 студзеня 2013.
  8. Philippines: Sharp rise in “vigilante” killings as human rights activist’s death remains unsolved(англ.) . Amnesty International (люты 2005). Праверана 15 студзеня 2013.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся на Філіпінах
Катэгорыя·Юрысты Філіпін
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў Філіпінаў
Катэгорыя·Юрысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Палітыкі Філіпінаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Філіпінаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Юрысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Юрысты XXI стагоддзя