wd wp Пошук:

Марыя Вікенцьеўна Мякіннікава

Марыя Вікенцьеўна Мякі́ннікава (нар. 3 студзеня 1917, Гомель) — беларускі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1970). Другая жонка беларускага скульптара Андрэя Бембеля[2].

Біяграфія

Нарадзілася ў Гомелі ў сям’і чыгуначнага стрэлачніка[3]. Скончыла ў 1934 годзе медыцынскі тэхнікум, у 1939 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1939—1941 гадах загадчыца отарыналарынгалагічнага аддзялення Полацкай гарадской бальніцы[3].

У час Вялікай Айчыннай вайны, у 19411944 гадах, начальнік хірургічнага аддзялення эвакашпіталя[3]. У час вайны пазнаёмілася з беларускім скульптарам Андрэем Бембелем, за якога пасля выйшла замуж[2].

У 19441946 гадах ардынатар отарыналарынгалагічнага аддзялення 2-й клінічнай бальніцы Мінска. У 19461960 годзе асістэнт кафедры хвароб вуха, горла, носа Мінскага медыцынскага інстытута. У 1955 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Параўнальная адзнака хірургічнага, кансерватыўнага і камбінаванага метадаў лячэння склеромных паражэнняў носа, насаглоткі і глоткі». У 1960—1969 гадах дацэнт кафедры. У 1968 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Клінікалабараторныя паралелі ў вывучэнні склеромы». У 19691973 гадах прафесар кафедры. У 1972—1973 гадах выконвала абавязкі кіраўніка кафедры[3].

Навуковая дзейнасць

Вучаніца прафесара Я. І. Яраслаўскага. Працавала над праблемай этыялогіі, клінікі і прафілактыкі склеромы. Укараніла ў практыку метад лячэння склеромы бранхаскопам з кюрэтажам («Вопыт лячэння склеромы гартані і трахеі ўвядзеннем бронхаскапічнай трубкі», 1947), прымяніла камбінаваны метад лячэння носа і насаглоткі бужамі і дылятатарам[3].

Аўтар шэрагу даследаванняў па эпідэміялогіі склеромы, апісала асобныя ачагі склеромы, прапанавала класіфікацыю ачагоў склеромы («Клініка склеромы па матэрыялах абследавання ачага», 1959; «Матэрыялы па вывучэнні мікраачагоў склеромы ў г. Мінску», 1962; «Да эпідэміялогіі склеромы», 1965; «Да сучаснай геаграфіі склеромы ў БССР», 1965). Працавала над складанай праблемай дыспансерызацыі хворых склеромай («Пра дыспансерызацыю хворых склеромай», 1961; «Дыспансернае абслугоўванне хворых склеромай у г. Мінску», 1973; «Дыспансерызацыя хворых склеромай у Беларускай ССР», з сааўт., 1975)[3].

Тэарэтычныя і практычныя вынікі абагульнены ў доктарскай дысертацыі «Клінікалабараторныя паралелі ў вывучэнні склеромы», 1968. Разам з супрацоўнікамі кафедры мікрабіялогіі ўпершыню ў Беларусі вывучала эпідэміялогію, этыялогію, патагенез і новыя метады лячэння і прафілактыкі азены. Прапанавала клінічную класіфікацыю азены. Сааўтар манаграфій «Азена, этыялогія, імуналогія і патагенез», 1974; «Азена, клініка, дыягностыка, лячэнне і эпідэміялогія», 1980[3].

Аўтар больш за 100 навуковых прац. Падрыхтавала 4 кандыдатаў медыцынскіх навук. Брала ўдзел у арганізацыі і правядзенні 5 рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый[3].

Старшыня ўпраўлення Беларускага навуковага таварыства отарыналарынголагаў (1971), ганаровы член таварыства (1993)[3].

Узнагароды

Узнагароджана медалямі, у т.л. баявымі[3].

Працы

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-224281&strq=l_siz=20
  2. 1 2 СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Устроить праздники из будней — к этому всегда стремились в доме Бембелей 7 октября 2016 Архівавана 1 жніўня 2019.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Мякинникова Мария Викентьевна (16(29).01Л917-)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Отарыналарынголагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Отарыналарынголагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»