wd wp Пошук:

Марыя Аляксееўна Успенская

Марыя Аляксееўна Успенская (англ.: Maria Ouspenskaya; 29 ліпеня 1876 — 3 снежня 1949) — руска-амерыканская актрыса і тэатральны педагог.

Біяграфія

Марыя Успенская нарадзілася ў Туле ў сям’і адваката. Вучылася вакальнаму майстэрству ў Варшаве, некаторы час гастралявала ў правінцыі. У 1917 годзе Успенская была прынята ў Маскоўскі Мастацкі тэатр, дзе працавала пад кіраўніцтвам Канстанціна Станіслаўскага. Адначасова яна дэбютавала ў кіно, з’явіўшыся ў чатырох нямых фільмах.

Падчас амерыканскіх гастроляў тэатра ў 1922 годзе Марыя Успенская вырашыла застацца ў Нью-Ёрку, дзе ў 1929 годзе, сумесна з польскім акцёрам Рычардам Баляслаўскім, заснавала школу драматычнага мастацтва, актыўна прапагандуючы ў ёй метад Станіслаўскага. Актрыса была занята ў шматлікіх брадвейскіх пастаноўках, пераважна ва ўзроставых ролях.

Сярод яе работ у Галівудзе — старая цыганка ў фільме жахаў «Чалавек-воўк» (1941), Мадам Кірава ў рэмейку «Моста Ватэрлоа» (1941), а таксама менш значныя ролі ў фільмах пра Франкенштэйна і Тарзана. Успенская была ўпершыню вылучана на прэмію «Оскар» за сваю дэбютную амерыканскую ролю ў фільме «Додсварт» (1936), як найлепшая актрыса другога плана. Праз тры гады зноў намінавалася за ролю ў меладраме «Любоўная гісторыя». На здымачнай пляцоўцы Марыя Успенская заўсёды была ўладнай і патрабавальнай, а на здымках сваіх апошніх фільмаў настойвала на тым, каб у тытрах яна значылася як мадам Марыя Успенская.

У 1946 годзе «Оскар» быў прысуджаны яе вучаніцы — Эн Бакстэр.

Марыя Успенская памерла ад інсульту ў снежні 1949 года пасля сур’ёзных апёкаў, атрыманых падчас пажару ў сваім доме, дзе яна заснула з цыгарэтай у руцэ.

Зноскі

  1. 1 2 Maria Ouspenskaya // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Maria Ouspenskaya // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Maria Ouspenskaya // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.bonanza.com/items/like/144917917/Autograph-Madame-Maria-Ouspenskaya-On-8x10-Photo-Russian-Actress-C1940
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Актрысы нямога кіно
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Памерлі ад інсульту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Форэст-Лаўн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туле